Беларуская Служба

Навукоўцы адкрылі новы від кавы замест арабікі, якая вымірае з-за зменаў клімату

23.04.2021 12:37
Змены клімату і перадусім глабальнае пацяпленне пагражаюць расліне, да якой мы прывыклі і якая з'яўляецца часткай нашага штодзённага рытуалу.
Аўдыё
  • Нашыя прывычкі не стануць пад пагрозай, калі новы від кавы прымецца на плантацыях.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/auns85

Гаворка ідзе пра каву, якая, як гэта дзіўна не гучыць, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Якім чынам? Сёння 99% рынку кавы складаюць два віды зерня: арабіка ды рабуста. Яны здабылі сваю папулярнасць дзякуючы сваёй разнастайнасці, багаццю смакаў ды водараў. Ёсць аднак адно пытанне, якое закранае ледзь не кожную галіну эканомікі – гэта пацяпленне клімату.

Арабіку вырошчваюць на вышыні 1-2,2 тысячы метраў над узроўнем мора, у тэмпературы ад 18 да 22 градусаў. Дзякуючы такім умовам кава атрымліваецца найлепшая як у плане ўраджаю, так водару. Праблема ў тым, што праз змены клімату цяперашнія плантацыі, дзе вырошчваецца арабіка, могуць стаць неадпаведнымі для расліны. У адной Эфіопіі прагназаванае павелічэнне глабальнай сярэдняй тэмпературы можа спрычыніцца да знікнення нават больш чым паловы плантацый.

З рабустай сітуацыя выглядае трошкі лепш: яна менш патрабавальная, вытрымлівае вышэйшыя тэмпературы, а якасць зямлі не мусіць быць настолькі добрай. Аднак арабіка - гэта 56% глабальнай вытворчасці кавы, таму замена гэтага гатунку турбуе навукоўцаў. І апошнім часам удалося знайсці магчымы выхад з сітуацыі.

Новы від – гэта Coffea Stenophylla, высокагорная кава са Сьера-Леонэ. Праўда, назва не зусім запамінальная, але, напэўна, калі гэтая кава зойме месца арабікі, то знойдзецца новы брэнд і для яе. Гэтую расліну ведалі ўжо раней, а на пачатку 20 стагоддзя яе нават пілі ў Еўропе. Потым аднак яна прайграла арабіцы і рабусце і лічылася нават вымерлай.

Аднак напрыканцы 2019 года брытанскія вучоныя з Каралеўскага батанічнага саду Кью паехалі ў афрыканскую краіны ў пошуках нібыта зніклай кавы. Так пра экспедыцыю кажа доктар Аран Дэйвіс:

-Калі мы вернемся да канца 1800-х, пачатку 1900-х гадоў, то заўважым вялікае зацікаўленне дзікай кавай. Адным з відаў кавы, які сапраўды прыцягнуў увагу людзей, быў высакагорны гатунак са Сьера-Леонэ. Сёння гэтая кава з'яўляецца чымсьці накшталт загадкі, часта званай страчанай кавай, таму што ніхто не бачыў працяглы час. Але самае цікавае ў высакагорнай каве Сьера-Леонэ тое, што яна павінна мець неверагодны смак і расці ў нізінных умовах, у месцах, дзе на самой справе цяжка вырошчваць арабіку. У канцы 2019 года мы адправіліся ў Сьера-Леонэ шукаць гэты страчаны від кавы. Мы адправіліся ў апошні вядомы нам высакагорны лес у Сьера-Леонэ. І мы вельмі здзівіліся, калі сапраўды знайшлі Coffea Stenophylla. Была толькі адна праблема – мы знайшлі толькі адну расліну. Калі ў нас толькі адзін куст кавы – то гэта нібыта так, як бы ў нас была толькі самка жывёлы – ёй патрэбны партнёр. Таму, хоць мы і знайшлі расліну, на самай справе мы не маглі выкарыстаць яе для пашырэння.

Мы зноў задумаліся з нашымі партнёрамі ў краіне і вырашылі праверыць лясную зону далей на ўсходзе, у бок Ліберыі. Мы адправіліся туды і правялі некалькі дзён, размаўляючы з мясцовым насельніцтвам. Мы хадзілі некалькі гадзін, пакуль не дабраліся да месца, якое знаходзілася дастаткова высока, каб знайсці гэту каву. І мы знайшлі яе. Там яе было шмат. Такім чынам, зараз мы не толькі адкрылі гэты як меркавалася страчаны від кавы, але таксама атрымалі матэрыял для яго далейшага вырошчвання, магчыма, для цалкам новага віду кававай расліны.

З апублікаванага некалькі дзён таму ў часопісе Nature Plants артыкулу даведаемся, што смак новай кавы робіць уражанне. Навукоўцы правялі даследаванне, у якім эксперты аналізавалі смак выпадкова выбраных гатункаў кавы. Кава са Сьера-Леонэ атрымала вельмі высокі вынік 80,25 балаў, тады як арабіка вышэйшага гатунку specialty - 80. Пры гэтым зерне Coffea Stenophylla было выбранае выпадкова, а не вырашчанае на адмысловых плантацыях. Калі пачнецца масавая вытворчасць кавы, то вынікі павінны палепшыцца.

Праблемай можа быць тое, што ў месцах, дзе кава выступае ў дзікім выглядзе, спатрэбіцца шмат працы, каб стварыць умовы для масавай вытрвочасці зерня. У Сьера-Леонэ апрацоўваецца толькі 36% зямель, у той час як у сельскай гаспадарцы краіны занята 68% агулу насельніцтва. Тым не менш, паводле ацэнак, лясы пакрываюць толькі 5% тэрыторыі краіны. Большасці кававых плантацый патрэбная мадэрнізацыя, а грамадзянская вайна ў краіне прымусіла многіх фермераў і іх семʼі пакінуць свае дамы.

Акрамя таго, адсутнічае адпаведная інфраструктура для вытворчасці кавы, а фермерам рэгулярна плацяць менш за 1 долар за кілаграм. Гэта азначае, што ў фермераў існуе мала стымулаў для таго, каб вырошчваць якія-небудзь віды кавы, не кажучы пра гатункі, пра якія большасць людзей не ведае. Ці існуе магчымасць вырошчваць новую каву ў больш развітых краінах? Пакуль што невядома, паколькі кава, акрамя тэмпературнага рэжыму і размяшчэння плантацый на адпаведнай вышыні, павінна атрымліваць дастатковую колькасць сонца і вільготнасці. Аднак у сувязі са зменамі клімату кліматычныя зоны могуць перамясціцца ў іншыя рэгіёны, а ўслед за імі – і плантацыі.


Альберт Ежы Вяжбіцкі

Зялёная гарбата можа быць эліксірам маладосці

18.03.2021 07:12
Новыя даследаванні таксама паказваюць, што антыаксідант, які ёсць у зялёнай гарбаце, павялічвае ўзровень важнага супрацьракавага бялка, вядомага як «ахоўнік геному».

Кліматычны саміт: Апублікаваная ўсёабдымная справаздача аб клімаце

21.04.2021 11:14
Гэта больш за 120 артыкулаў, напісаных экспертамі, відэа і інфаграфіка.

Генсек ААН: Мы павінны змагацца за зялёную планету

22.04.2021 15:25
У двухдзённым саміце таксама прымаюць удзел лідары Расіі, Кітая, Канады, Вялікабрытаніі, а таксама кіраўнікі ЕЗ і Папа Рымскі Францішак. Польшчу прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда.