X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Паўстанне 1830-1831 гадоў узбагаціла польскую музыку

26.03.2020 10:01
Лістападаўскае паўстанне пакінула прыкметны след у музычнай культуры Польшчы.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Р.Д.Гальянэк пра музыку Лістападаўскага паўстання.
     II     .
Рышард Даніэль Гальянэк выступае на II Сімпозіуме даследчыкаў музыкі ХІХ стагоддзя.Viktar Korbut

На II Сімпозіуме даследчыкаў музыкі ХІХ стагоддзя, які адбыўся 11-12 сакавіка ў Варшаве, у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай АН, Рышард Даніэль Гальянэк з Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані выступіў з дакладам пра Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. у музычнай творчасці таго часу.

Рышард Даніэль Гальянэк напомніў, што задушанае рускімі польскае паўстанне выклікала масавую эміграцыю яго ўдзельнікаў у Заходнюю Еўропу, у першую чаргу, у Францыю, а таксама — транзітам у яе — у нямецкія землі Саксонію, Баварыю і інш. і Швейцарыю. Усё гэта спрыяла распаўсюджванню тэматыкі Лістападаўскага паўстання ў культурнай прасторы той эпохі.

З-за расійскай цэнзуры ў Польшчы адкрытае праяўленне поглядаў і пачуццяў, сімпатыі да паўстання было амаль немагчымае. Інакш было за мяжой.

Рышард Даніэль Гальянэк:У творчасці замежных мастакоў, музыкантаў польская тэматыка і Лістападаўскае паўстанне адлюстравана ў адкрытай, незавуаляванай форме, што можна інтэрпрэтаваць як праяўленне зацікаўленасці, сімпатыі і спачування ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання, яго ахвяр і ўвогуле ўсяго польскага народа.

Рышард Даніэль Гальянэк адзначае, што ў 1830-я гады было створана і ў Польшчы, і за мяжой многа твораў на тэму Лістападаўскага паўстання. Даследчык лічыць, што іх варта разглядаць разам, а крытэрыем вылучэння тых або іншых твораў павінна быць не іх геаграфія і аўтарства, а змест.

Рышард Даніэль Гальянэк:Улічваючы гэты прынцып, рэпертуар, які я даследую, я прапаную падзяліць на чатыры групы твораў:

  • патрыятычныя песні на паўстанцкую тэматыку;
  • сцэнічныя музычныя творы пра лёс паўстання і паўстанцаў;
  • праграмныя інструментальныя кампазіцыі, генетычна звязаныя з Лістападаўскім паўстаннем;
  • інструментальныя кампазіцыі, экспрэсіўна звязаныя з праблематыкай паўстання.

Гаворачы пра патрыятычныя песні на паўстанцкую тэматыку Рышард Даніэль Гальянэк прыводзіць класічны прыклад.

Рышард Даніэль Гальянэк:Гэта Warszawianka Караля Курпіньскага. Рэпертуар патрыятычных песень, якія спявалі ўдзельнікі паўстання, ахоплівае як творы, якія існавалі раней, так і новыя кампазіцыі, якія ствараліся падчас паўстання і непасрэдна пасля яго задушэння.

Гэтыя песні публікаваліся ў спеўніках паўстанцаў і выкарыстоўваліся падчас наступных польскіх нацыянальных паўстанняў. У даваенны перыяд была выдадзена анталогія Powstanie Listopadowe. Zbiór pieśni i poezyj, падрыхтаваная Аліцыяй Бэлцікоўскай.

У Warszawianki Караля Курпіньскага, напісанай у 1831 годзе, быў замежны прататып — у выглядзе верша французскага паэта і драматурга Казіміра Франсуа Дэлявіня. Гэты твор быў перакладзены на польскую мову Каралем Сянкевічам і апублікаваны з музыкай Курпіньскага ўжо падчас паўстання. Аднак першай музычнай апрацоўкай гэтага тэксту стала скампанаваная ў 1830 годзе кантата аўтарства Даніэля Франсуа Эспры Абэра.

Рышард Даніэль Гальянэк адзначае незвычайную папулярнасць Warszawianki пасля Лістападаўскага паўстання.

Рышард Даніэль Гальянэк:Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе Warszawiankа разглядалася як кандыдат на польскі нацыянальны гімн, побач з песнямі Bogurodzica, Boże coś Polskę, Rota i Mazurek Dąbrowskiego.

Як вядома, гімнам Польшчы стаў Mazurek Dąbrowskiego.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Многія лісты Станіслава Манюшкі знішчыла яго ўдава

19.03.2020 10:03
Магдалена Дзядэк і Радослаў Акуліч-Казарын рыхтуюць поўнае выданне лістоў Станіслава Манюшкі.