X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Вучоны: Расійская паліцыя бачыла небяспеку ў беларускім тэатры

26.11.2020 10:01
У Варшаве пачаў выходзіць часопіс „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej”, прысвечаны тэатру Польшчы, Беларусі і суседніх краін.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Масквін пра часопіс Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej.
    .
Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага.„Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej”

У Варшаве выйшаў першы нумар навуковага часопіса „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej”, прысвечанага тэатральнаму мастацтву Польшчы і суседніх краін, у т.л. БеларусіЯго галоўны рэдактар Андрэй Масквін, выкладчык на кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Ідэя стварэння часопіса нарадзілася неўзабаве пасля таго, як у чэрвені 2016 г. рада факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага універсітэта адобрыла заяўку дэпартамента кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на адкрыццё лабараторыі тэатра і драмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Андрэй Масквін: — Нягледзячы на ​​тое, што лабараторыя афіцыйна пачала сваю працу ў ліпені 2016 г., варта падкрэсліць, што дзейнасць па папулярызацыі драматургіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Польшчы пачалася ў 2011 г., калі выйшаў першы том анталогіі „Nowa dramaturgia białoruska” (“Новая беларуская драматургія”). Гэта адбылося дзякуючы студэнтцы Караліне Невядомскай, якая наведвала мае заняткі па гісторыі літаратуры, культуры і мастацтва Беларусі. Аднойчы яна папрасіла мяне перакласці некалькі беларускіх твораў на польскую мову. Гэта было ў 2006 г. Я спачатку прапанаваў ёй тры тэксты, а потым дадаў яшчэ некалькі. Калі праца была скончана, узнікла пытанне: што рабіць далей? На сённяшні дзень выдадзена 22 тамы п'ес беларускіх, рускіх, украінскіх, славацкіх, славенскіх і армянскіх аўтараў. У канцы 2020 г. выйдуць яшчэ тры тамы. Усяго перакладзена каля 130 сцэнічных твораў.


Андрэй Масквін. Андрэй Масквін.

Часопіс „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej” асаблівую ўвагу надае драматургіі і тэатру ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (Беларусь, Расія, Украіна, Чэхія, Польшча, Славакія, Венгрыя, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія, Славенія, Балгарыя, Малдова, Румынія, Эстонія, Літва, Латвія), у Закаўказзі (Арменія, Азербайджан, Грузія) і Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан). Андрэй Масквін бачыць у часопісе мост, які злучае гэтыя рэгіёны.

Андрэй Масквін: — Часопіс Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej” складаецца з двух асноўных раздзелаў. Першы — гэта навуковыя публікацыі, другі — агляды, інтэрв'ю, іншая інфармацыя. У першым нумары фокус накіраваны на Беларусь. Аўтары прадстаўляюць найважнейшыя даследчыя цэнтры Беларусі і шырокі спектр навуковых даследаванняў. Сярод іх: Наталля Валанцэвіч з Белдзяржакадэміі мастацтваў, Вераніка Ярмалінская з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Таццяна Катовіч (вядучая даследчыца авангарду ў Беларусі) з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава. Адзін з апублікаваных тэкстаў прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, што адзначалася сёлета 14 верасня. Чытач таксама знойдзе ў часопісе „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej” агляд сёмага тома анталогіі „Nowa dramaturgia białoruska, інфармацыю пра дзейнасць Цэнтра беларускай драматургіі ў Мінску, а таксама інтэрв'ю пра развіццё сучаснай беларускай драматургіі і тэатра.


Вокладка першага нумара часопіса „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej”. Вокладка першага нумара часопіса „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej”.

У першы нумар часопіса „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej” увайшлі таксама навуковыя публікацыі па гісторыі тэатра і драматургіі Азербайджана, Казахстана, Расіі і Узбекістана. Сярод публікацый чытача зацікавіць і праца самога Андрэя Масквіна — „Ihnat Bujnicki jako jeden z pierwszych twórców teatru białoruskiego” (“Ігнат Буйніцкі як адзін са стваральнікаў беларускага тэатра”).

Андрэй Масквін: — Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага існавала ў 1907–1913 гг. Украінскі тэатр аказаў моцны ўплыў на развіццё Буйніцкага як акцёра. З канца 1880-х гадоў украінскія калектывы рэгулярна наведвалі беларускія землі. Буйніцкі пачаў сваю дзейнасць у 1907 г., запрасіўшы ў сваю трупу таленавітых спевакоў і музыкаў — скрыпачоў, дудароў і цымбалістаў. Да яго таксама далучыліся дочкі Ванда і Алена, дэкламатаркі беларускай паэзіі. У 1910 г. да супрацоўніцтва быў запрошаны Алесь Бурбіс як рэжысёр і паляк Людомір Рагоўскі як кіраўнік хору. Паступова трупа з аматарскай ператварылася ў прафесіянальную. Вясной 1910 г. да яе далучылася інтэлігенцыя, якая складалася ў асноўным з сельскай моладзі. Спектаклі з 1907 г. праходзілі спачатку ў маёнтку Буйніцкага. Затым — у суседніх вёсках і мястэчках. Слава пра трупу паступова распаўсюдзілася і дайшла да Вільні. Дзейнасць Буйніцкага зацікавіла газету «Наша ніва», на яе старонках пачала з'яўляцца інфармацыя пра выступленні трупы, а потым рэцэнзіі. Кожны ўдзельнік трупы атрымліваў заробак: адзін рубель у дзень. Падчас паездак Буйніцкі плаціў за пражыванне і харчаванне. Трупа таксама атрымлівала фінансавую падтрымку ад рэдакцыі газеты «Наша ніва». Аднак Першая сусветная вайна перашкодзіла дзейнасці Буйніцкага. У 1917 г. ён атрымаў запрашэнне ўдзельнічаць у арганізацыі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. 1 мая таго ж года прыняў удзел у сустрэчы, на якой быў абраны кіраўніком таварыства, дырэктарам якога стаў Фларыян Ждановіч, а адміністратарам Усевалад Фальскі. Буйніцкі, наведваючы вайсковыя часці, захварэў на тыф. Ён памёр 22 верасня 1917 г. у шпіталі ў мястэчку Навасёлкі (паміж Маладзечнам і Валожынам).

Андрэй Масквін адзначае, што Буйніцкі атрымаў салідную адукацыю і быў знаёмы з рускім тэатральным жыццём. Ён ведаў усіх важнейшых акцёраў і з захапленнем расказваў пра дзейнасць Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі з Маскоўскага мастацкага тэатра.

Андрэй Масквін: — Ігнат Буйніцкі быў таленавітым драматычным акцёрам і салістам хору (бас). Але перш за ўсё ён быў танцорам. Як успаміналі ўдзельнікі  трупы, ён танцаваў «лёгка і свабодна», «з вялікім запалам, з сэрцам». Беларускія скокі ў яго выкананні былі непаўторным відовішчам падчас спектакляў.

З-за велізарнага поспеху расійскія ўлады бачылі ў дзейнасці трупы Буйніцкага небяспеку і сачылі за яе дзейнасцю. Прадстаўнік паліцыі заўсёды прысутнічаў на прадстаўленнях. Нават выкарыстанне беларускай мовы на плакатах выклікала падазрэнне. Аднак, некаторыя прадстаўнікі паліцыі прыхільна ставіліся да трупы. Напрыклад, у Слуцку паліцэйскі з нямецкімі каранямі пасля прагляду праграмы прызнаўся: «Не сорамна паказваць такія танцы нават у Баварыі». А ў Вілейцы мясцовы чыноўнік, праверыўшы дакументы, прапанаваў дапамагчы ў арганізацыі выступлення трупы Буйніцкага.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Тэатр на польскай мове ў ХІХ ст. выхоўваў патрыятызм у жыхароў Беларусі і Літвы

19.11.2020 10:02
У варшаўскім часопісе „Studia Teatralne Europy Środkowo-Wschodniej” даследчыца з Мінска Наталля Валанцэвіч піша пра нацыянальную праблематыку ў тэатрах Беларусі і Літвы ХІХ ст.