Беларуская Служба

Мінабароны Украіны: Знішчаны расійскі карабель мог перавозіць 400 салдат і 20 танкаў

24.03.2022 11:32
«Нашы вайскоўцы трапілі ў важную расійскую цэль», - адзначыла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Малар.
   , 24 .   ,    .
Пажар у порце Бярдзянску, 24 сакавіка. Паводле неафіцыйных звестак, расіяне ўзарвалі паліўныя бакі. PAP/Oficjalna strona Morskich Sił Zbrojnych

Расійскі дэсантны карабель «Орск», знішчаны ўкраінскімі сіламі ў акупаваным Расіяй порце Бярдзянск, быў здольны перавозіць каля 400 вайскоўцаў, 45 БТР і 20 танкаў, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Малар.

«Нашы вайскоўцы трапілі ў важную расійскую цэль», – дадала намесніца міністра, якую цытуе агенцтва УНІАН.

Як абвясціў у Facebook Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і інфармацыйнай бяспекі Украіны, «Орск» мог удзельнічаць у расійскай акупацыі Крыму. «У студзені 2020 года капітан карабля Сяргей Скварцоў быў узнагароджаны медалём «За аднаўленне Крыма», – паведаміла ўкраінскае ўрадавае агенцтва.

Знішчэнне расійскага падраздзялення Чарнаморскага флоту ў чацвер раніцай пацвердзілі ВМС Украіны.
Бярдзянск – гэта партовы горад з больш чым 100 тысячу жыхароў, размешчаны на Азоўскім моры на поўдні Украіны. Яго жыхары, як перадае агенцтва Укрінфарм, паведамілі раніцай пра два моцныя выбухі, чутныя па ўсім горадзе.

ав