Беларуская Служба

Падчас саміту G7 Уладзімір Зяленскі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Расіі

24.03.2022 18:39
Ён падкрэсліў, што Расія, развязваючы вайну супраць Украіны, разбурыла архітэктуру сусветнай бяспекі.
Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Падчас саміту G7 Уладзімір Зяленскі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Расіі, у тым ліку поўнае эмбарга на гандаль з гэтай краінай. Як ён папярэдзіў, дзеянні Расіі могуць выклікаць сусветны крызіс. Прэзідэнт Украіны выступіў у фармаце відэаканферэнцыі.

Ён падкрэсліў, што Расія, развязваючы вайну супраць Украіны, разбурыла архітэктуру сусветнай бяспекі. Далейшым наступствам можа стаць сусветны харчовы і палітычны крызіс. Таму, як ён падкрэсліў, Расію трэба спыніць жорсткімі санкцыямі. Паводле яго слоў, неабходным з’яўляецца поўнае эмбарга на гандаль з Расіяй.

Ён дадаў, што таксама трэба пазбавіць Расію магчымасці выкарыстання сістэмы GPS на вайне, каб гэтая сістэма не дапамагала расійскім ракетам і бомбам знішчаць украінскія гарады. Ён таксама сказаў, што трэба адключыць расійскія банкі, але больш за ўсё ад сусветнай фінансавай сістэмы трэба адрэзаць Цэнтрабанк Расіі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што рахункі расійскіх ваенных злачынцаў павінны быць заблакаваныя, а іх актывы выкарыстаны для пакрыцця рэпарацый на аднаўленне Украіны.

ав