Беларуская Служба

Тысячы «Пяруноў» паступяць на ўзбраенне польскай арміі

23.06.2022 12:16
ПЗРК «Пярун» можа паражаць мэты на адлегласці ад 400 м да 6,5 км і на вышыні ад 10 м да 4 км, а сярэдняя хуткасць снарада – 560 м/с.
ПЗРК «Пярун»Крыніца: https://twitter.com/MON_GOV_PL

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак ухваліў дадатак да кантракту на пастаўку пераносных зенітных ракетных комплексаў (ПЗРК) для польскага войска, піша партал ваеннай тэматыкі defence24.pl. У яго рамках ваенныя павінны атрымаць да 3, 5 тысяч ракет і 600 пускавых механізмаў, а першыя з іх паступяць ва Узброеныя сілы ў канцы гэтага года.

Як адзначае Агенцтва ўзбраенняў, пастаўкі ў рамках гэтага дадатку будуць ажыццяўляцца з сёлета па 2023 год паралельна з базавай дамова, а затым «пяройдуць на падаўжэнне тэрміну выканання кантракту і забяспечаць бесперапыннасць замовы ў польскай абароннай прамысловасці». Кошт дадатку да кантракту складае 3,5 млрд злотых.

Частка ПЗРК «Пярун» з запасаў польскай арміі была перададзена Украіне ў рамках ваеннай дапамогі, дзе яны былі паспяхова выкарыстаны ў баі, сярод іншага, супраць расійскіх самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў. Яшчэ да пачатку адкрытай агрэсіі Расіі супраць Украіны кантракт на пастаўку гэтых ракет заключыла Міністэрства абароны ЗША.

Вытворцам «Пяруноў» з'яўляецца польская карпарацыя Mesko. Раней кампанія заяўляла, што павялічыць свае вытворчыя магутнасці ў адказ на рост попыту. З 2016 года штогод пастаўлялася да 300 ракет, у 2022 годзе іх павінна быць 600, у 2023 годзе і пазней – да 1000 штогод. «Пярун» - гэта польскі ПЗРК, які зʼяўляецца мадыфікаванай распрацоўкай старога «Грому».

ПЗРК «Пярун» можа паражаць мэты на адлегласці ад 400 м да 6,5 км і на вышыні ад 10 м да 4 км, а сярэдняя хуткасць снарада – 560 м/с, пісалі на партале defence24.pl.

эж

Міністр абароны Украіны хваліць польскую тэхніку, якая ўдзельнічае ў вайне з Расіяй

20.05.2022 15:01
Warmate – гэта сямейства невялікіх беспілотнікаў, абсталяваных баявымі зарадамі. Яны знішчаюць мэты, трапляючы ў дакладна абраныя месцы.

Палякі паставілі ва Украіну найбольшую колькасць зброі пасля ЗША

20.06.2022 12:16
Польская ваенная тэхніка выдатна спраўляецца на вайне ва Украіне.