Беларуская Служба

Палякі паставілі ва Украіну найбольшую колькасць зброі пасля ЗША

20.06.2022 12:16
Польская ваенная тэхніка выдатна спраўляецца на вайне ва Украіне.
Аўдыё
  • Палякі паставілі ва Украіну найбольшую колькасць зброі пасля ЗША
Былы намеснік кіраўніка Генштаба Войска Польскага генерал Леан КамарніцкіPR24

Палякі паставілі Украіне найбольшую колькасць зброі пасля ЗША, пра гэта сведчаць звесткі «Ukraine Support Tracker». Польшча – гэта адна з нямногіх краін, якая цалкам выканала свае абяцанні па гэтай справе. У сваю чаргу Германія абавязалася аказаць украінцам значна большую дапамогу, чым яна насамрэч паставіла. Эксперты звяртаюць увагу на выразныя разыходжанні паміж заяўленай і фактычна пастаўленай ва Украіну зброяй. Нагадваем «Ukraine Support Tracker» манітаруе ваенную, фінансавую і гуманітарную дапамогу, абяцаную Украіне з 24 студзеня 2022 года.

Былы намеснік кіраўніка Генштаба Войска Польскага генерал Леан Камарніцкі(Leon Komornicki), звяртае увагу на небяспечную палітычную з’яву на палітычнай сцэне Еўропе, то бок палярызую дзвюх групаў дзяржаваў:

- Першая – гэта група гэтак званых справядлівых дзяржаваў, на чале з Польшчай. Гэта ў асноўным краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Паводле іх, пра тое, як і калі вайна будзе закончаная вырашае прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, якія атрымаў мандат ад свайго народу. Ніхто больш не мае права пра гэта вырашаць ці ўплываць на гэтае рашэнне. Пазіцыя Польшчы адназначная – вайну павінна выйграць Украіна і вярнуць назад тэрыторыі, часова захопленыя Расіяй. Увесь свет павінен зрабіць усё магчымае, каб менавіта такім чынам адбылося, паколькі гэта не толькі ў інтарэсе бяспекі Украіны, але таксама бяспекі Еўропы і свету.

Другую групу дзяржаваў, паводле генерала, складаюць Францыя, Германія і некалькі іншых краінаў:

- Іхная пазіцыя – націскаць на прэзідэнта Зяленскага, на Украіну з мэтай закончыць як мага хутчэй вайну і паводле ўмоваў, якія не да канца адпавядаюць украінскаму боку. Гэта пагроза, што ахвяра ўкраінцаў можа быць змарнаваная. Відавочным доказам гэтай пазіцыі з’яўляецца дапамога, якую згаданыя краіны аказваюць Украіне. Нагадваю, гэта краіны, якія маюць магутную ваенную прамысловасць. Дастаткова нагадаць, што ў мінулым годзе Германія экспартавала ўзбраення за 10 мільярдаў еўра. Германія з’яўляецца адным з асноўных экспарцёраў зброі на вонкавыя рынкі.

Паводле генерала, група дзяржаваў на чале з Германіяй і Францыяй наносяць шкоду ў палітычнай прасторы, што адлюстроўваецца таксама ў ваеннай дапамозе. У выніку адбываецца дэзарыентацыя грамадскай думкі ў заходніх краінах і «стомленасць» вайной. Эксперт нагадаў словы генсакратара НАТА, што вайна ва Украіне будзе працягвацца даўжэйшы час:

- Тым часам вайна будзе працягвацца даўжэйшы час і яна будзе дорага каштаваць свету і Еўропе. І мы павінны з гэтым пагадзіцца, паколькі мір каштуе. Пра гэта, між іншым, сведчыць вялікая ахвяра ўкраінскага народу і ўкраінскай арміі. Нельга ўтойваць, што на гэтым, этапе вайны ўкраінская армія нясе сур’ёзныя страты.

Тым часам да гэтай пары ўкраінцы амаль не атрымалі аб’яцанай Германіяй зброі. Не шмат больш зрабіла таксама Францыя, кажа генерал Камарніцкі:

- Лідарам па пастаўках зброі Украіне з’яўляюцца ЗША, а на другім месцы – Польшча. Палякі адпраўляюць ва Украіну не толькі «малую» тэхніку, як беспілотныя лятальныя апараты, снарадныя боепрыпасы, супрацьтанкавыя ракеты, зенітныя ракеты «Piorun», а апошнім часам таксама самаходныя гаўбіцы «Krab». Нагадваю, надоечы Польшча падпісала з украінскім бокам дамову на пастаўку 50 згаданых гаўбіц. Гэта самаходная артылерыя далёкай адлегласці, якая дасканала апраўдвае сябе ў баях за Севераданэцк.

Канфлікт ва Украіне – гэта выдатная нагода для прасоўвання польскай абароннай прамысловасці. Вельмі шкада, што гэта робіцца праз гэтую вайну, але ў нас ёсць чым ганарыцца, сказаў эксперт:

- Ва Украіне нашая тэхніка выдатна спраўляецца, хоць, нагадваю, да гэтай пары яна не тэставалася ў сапраўдных баявых умовах. Напрыклад, нашыя гаўбіцы «Krab» не былі на вайне – нават у Афганістане. Таксама нашыя пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Pioryn». Тым часам украінскія жаўнеры і камандзіры хваляць іх ад першых дзён выкарыстання ў баі, дарэчы ў вельмі складаных умовах. Парадаксальна вайна ва Украіне, аказалася дасканалай нагодай для прасоўвання польскай ваеннай тэхнікі. З другога боку, мы таксама паказваем, што ў нас ёсць ваенная тэхніка, якую мы можам выкарыстаць, як да абароны краіны, так і з мэтай дапамагчы нашым суседзям.

- заявіў былы намеснік кіраўніка Генштаба Войска Польскага генерал Леан Камарніцкі.

Нельга забываць таксама пра тое, што Польшча да гэтай пары перадала ўкраінскаму боку больш за 250 танкаў Т 72, вялікую колькасць боепрыпасаў і польскую стрэлкавую зброю «Grot».

Надоечы дарадчык міністра ўнутраных спраў Украіны Растыслаў Смірноў паведаміў, што перададзеныя Украіне польскія гаўбіцы, змянілі сітуацыю ў Севераданэцку на карысць украінскіх сіл.
Нагадваем, паводле розных ацэнак, да гэтай пары Украіна атрымала толькі каля 10% аб’яцанай Захадам зброі.

PR24/аз

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў значэнне трохкутніка «Польшча-Вялікабрытанія-Украіна»

11.06.2022 21:22
«У гэтым трохкутніку мы ўжо гаворым пра дэталі будучых гарантый бяспекі для Украіны і ўсяго рэгіёну», – дадаў Зяленскі.

Прэм'ер Маравецкі: Трэба павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну

18.06.2022 09:01
Кіраўнік польскага ўрада нагадаў што, сярод іншага, Украіна атрымала польскія самаходныя гаўбіцы «Краб».