Беларуская Служба

Cтановішча на фронце ва Украіне

13.01.2024 08:28
За мінулыя суткі паміж украінскімі і расійскімі войскамі адбылося 89 баявых сутыкненняў.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Vladyslav Musiienko

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расіяне нанеслі 7 ракетных і 65 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і цывільных аб'ектах. Яны таксама здзейснілі 44 артылерыйскія абстрэлы.

Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Таксама былі пашкоджаныя жылыя дамы і аб'екты мірнай інфраструктуры.

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 110 гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскія ВПС нанеслі ўдары па 21 раёне канцэнтрацыі расійскіх войск, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па 4 зенітна-ракетных комплексах. Украінскія ракетныя войскі атакавалі 6 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх салдат, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама 2 пазіцыі супрацьпаветранай абароны, склад боепрыпасаў і радыёлакацыйную станцыю праціўніка.

ПР/юл