Беларуская Служба

Польскі журналіст пра першыя дні вайны ва Львове: У пэўны момант ён пачаў нагадваць горад-прывід

25.02.2024 08:43
"Дзесьці было і ўсведамлення, што акупацыя можа дайсці аж да Львова. Памятаю такое пачуццё хвалявання ў першы момант".
Аўдыё
  • Сёння госцем Польскага радыё для замежжа, у тым ліку Беларускай службы, стаў Войцех Янкоўскі, журналіст, публіцыст і вайсковы карэспандэнт, які шмат тыдняў правёў на ўкраінскім фронце.
 ()
Львоў (ілюстрацыя) Фото: Ruslan Lytvyn / Shutterstock

У гэтыя дні Польшча ды бадай увесь вольны свет прыгадвае пачатак паўнамштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Сёння госцем Польскага радыё для замежжа, у тым ліку Беларускай службы, стаў Войцех Янкоўскі, журналіст, публіцыст і вайсковы карэспандэнт, які шмат тыдняў правёў на ўкраінскім фронце. Скажыце, калі ласка, дзе вы былі, калі пачаўся поўнамаштабны наступ Расіі на Украіну? Якія ўспаміны ў вас звязаны з гэтым момантам?

–Я тады жыў у Львове, працаваў у рэдакцыі львоўскага польскага двухтыднёвіка «Кур'ер Галіцыйскі», нават быў у той час галоўным рэдактарам. Я памятаю, што мне ўсё гэта здавалася не зусім рэальным, што сапраўды можа пачацца актыўная фаза вайны, што Расія можа наступіць. Якраз перад гэтым я хварэў на COVID, які мяне моцна знясіліў, і я не вельмі верыў, што такое можа быць, і чамусьці каранавірус мяне крыху адключыў.

Але 24 лютага памятаю добра, бо раніцай мяне разбудзіў тэлефонны званок. Якая гадзіна была, ня памятаю, але тэлефанаваў калега з рэдакцыі «Курʼера Галіцыйскага» Артур Жак. А я сказаў, што калі вы мне ў гэты час тэлефануеце, значыць, вайна. І ён сказаў, што так. Гэта быў Львоў, то бок захад Украіны, таму мы не адчувалі непасрэднай пагрозы, хаця ніхто дакладна не ведаў, як будуць выглядаць наступныя дні, тыдні, месяцы. Але дзесьці было і ўсведамлення, што акупацыя можа дайсці аж да Львова. Памятаю такое пачуццё хвалявання ў першы момант.

Было бачна, што людзі паводзілі сябе па-рознаму. Шматлюдныя чэргі ў банкі, пункты абмену валюты, чэргі за хлебам. Калега з рэдакцыі сказаў, што ён стаяў у чарзе па бензін на запраўцы 3-4 гадзіны. І настаў момант, калі горад праз некалькі дзясяткаў гадзін пачаў пусцець. Было шмат людзей, якія, напэўна, вырашылі, што трэба з’ехаць са Львова, на ўсялякі выпадак. Хто зʼехаў у сельскую мясцовасць, ці то бліжэй да польскай мяжы, ці то ў іншы бок. Некалькі дзён Львоў быў горадам-прывідам. Працавалі некаторыя кавярні, некаторыя рэстараны, можна было рабіць пакупкі, але людзі кудысьці зніклі.

Я памятаю такую сцэну, напэўна, на наступны дзень, у мяне склалася ўражанне, што гэта сцэна з нейкага навукова-фантастычнага фільма, калі пачынаецца ядзерная зіма, калі бачыш пустыя гарады, гэта часта сустракаецца ў амерыканскіх фільмах. Памятаю, так выглядаў у той дзень Львоў.

Потым шмат дзён, шмат тыдняў вы правялі на ўкраінскім фронце, у тым ліку, у Адэсе, Херсоне, Мікалаеве. Гэта толькі некаторыя з гарадоў, дзе вы былі ўвесну 2022 г. Магчыма, гэта былі драматычныя і небяспечныя моманты, якія таксама пагражалі вашаму жыццю?

–Трэба прызнаць, што такія моманты сапраўды былі, хаця такі звычайны дзень, магчыма, і не быў такім небяспечным. Але ўжо ў сакавіку прыйшла інфармацыя ад старога сябра, якога я сустрэў у Крыме падчас гэтага так званага рэферэндуму. Тады таксама пазнаёміліся падчас гістарычных падзеяў таксама звязаных з расійскай агрэсіяй. Гэты сябра сказаў, што едзе з гумканвоем. Атрымаўся невялікі канвой. Дзве машыны, уласна, перавозілі медыкаменты і бронекамізэлькі, якія тады былі на вагу золата. Яны ехалі на Кіеў, і ў гэты момант Кіеў быў атакаваны, расіяне намагаліся акружыць горад. Замкнуць кальцо вакол Кіева ім не ўдалося, але гэта былі дні найбольшага стрэсу для кіяўлян. Таму што небяспека была побач, была верагоднасць, што расіянам удасца акружыць горад. І памятаю, я вырашыў і паехаў з сябрамі ў Кіеў.

А тады Кіеў быў таксама апусцелым горадам. Людзей было няшмат, гучала паветраная трывога. Хаця нічога дрэннага я там не ўбачыў. Памятаю, адзін украінец, у сваім клубе ў падвале, у шматкватэрным доме, зрабіў сховішча і адкрыў яго для сваіх суседзяў. Гэта было месца, куды яны спускаліся ў асноўным ноччу і падчас трывогі. Гэты таварыш таксама пайшоў добраахвотнікам, запісаўся ў тэрытарыяльную абарону. Не ведаю, ці была такая назва ўжо тады, але гэта было проста нешта накшталт народнага руху. Ён сказаў, што іх накіроўваюць на зачыстку. Тады я падумаў, што рускія адступаюць. Гэта азначае, што гэта той момант, калі ўкраінскі бок пачынае валодаць ініцыятывай у абароне Кіева.

А праз дзень-два мы з сябрамі пайшлі, няхай гэта і дрэнна гучыць, але на звычайны шпацыр, паглядзець, як выглядаюць цэнтральныя раёны Кіева. І ў гэты дзень адкрыліся першыя кавярні. Я выязджаў з Кіева, калі прайшла паніка і страх, што прыйдуць расіяне.

Як тады, у тыя часы, два гады таму, успрымалася польская дапамога?

– Усе вельмі добра рэагавалі на Польшчу. І ў мяне такое ўражанне, што, жывучы ў Львове, я яшчэ не ўсведамляў, наколькі добра асацыявалася тады Польшча. Львоў недалёка ад мяжы, магчыма, часам не ўсе пазнавалі мой акцэнт, таму, магчыма, не ведалі, што я з Польшчы.

Аднак, падарожнічаючы на ўсход ці поўдзень, у такія месцы, як Адэса, Мікалаеў ці Данбас, рэакцыі заўсёды былі пазітыўныя. Напрыклад, у Адэсе ў рэстаране, калі я быў з кімсьці з палякаў, людзі чулі польскую, на якой мы размаўлялі, яны падыходзілі дзякавалі. Казалі, што дачка зʼехала ў Польшчу, жыве ў там і нават вучыцца ва ўніверсітэце. Нехта дзякаваў за жонку і дзяцей, гэта было вельмі часта. У нейкі момант гэта ўжо пачало трошкі надакучваць.

Слухайце аўдыё!

Польскі моладзевы актывіст: Агульнае жаданне дапамагчы Украіне, дапамагло палякам асэнсаваць сваю еднасць

24.02.2024 08:42
Як тыя падзеі паўплывалі на светапогляд польскіх маладзёнаў, якія таксама, як іх бацькі, дзяды і старэйшыя браты і сёстры заангажаваліся ў разнастайныя формы падтрымкі Украіны.

Слава Украіне! Украінцы абараняюцца ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ўжо два гады

24.02.2024 09:10
У другую гадавіну абароны Украіны ад расійскай агрэсіі няшмат тых, хто верыць у пазітыўнае для ўкраінцаў заканчэнне вайны. І гэта адлюстроўваецца ў медыя.