Беларуская Служба

Украінцы будуць плаціць больш на ўтрыманне арміі

10.10.2024 17:05
Ваенны падатак вырас больш чым удвая – з 1,5 дa 5 працэнтаў.
Украінцы будуць плаціць больш на ўтрыманне армііPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Украінцы будуць плаціць большы ваенны падатак, то бок падатак на ўтрыманне арміі і абароннай інфраструктуры. Ён быў уведзены пасля анексіі Крыма Расіяй і пачатку вайны на Данбасе ў 2014 годзе.

Ваенны падатак першапачаткова прызначаўся для пакрыцця дзяржаўных выдаткаў на правядзенне так званай антытэрарыстычнай аперацыі. Стаўка ў 1,5 працэнта дзейнічала больш за 10 гадоў.

Пасля таго, як у 2022 годзе Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, сродкі сталі прызначацца на пакрыццё выдаткаў на ўзбраенне арміі. Украінскія дэпутаты некалькі разоў абмяркоўвалі павышэнне стаўкі. Аднак толькі цяпер Вярхоўная Рада вырашыла пайсці на гэты крок. Такім чынам зараз украінцы будуць плаціць не 1,5 працэнта, а 5 працэнтаў ад даходу. Ад выплаты падатку вызваленыя жаўнеры.

IAR/аз

«Сітуацыя на фронце дае магчымасць наблізіцца да міру», - заявіў Уладзімір Зяленскі

10.10.2024 09:01
Такая заява прагучала падчас саміту «Украіна - Паўднёва-Заходняя Еўропа», які адбыўся ў харвацкім Дуброўніку.

Еўрасаюз даў згоду на выдзяленне Украіне крэдыту ў 35 мільярдаў еўра

10.10.2024 13:02
Згаданы крэдыт будзе забяспечаны за кошт прыбыткаў ад замарожаных ЕС актываў Цэнтрабанка Расіі.