Беларуская Служба

Крэмль намякнуў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам

22.04.2025 14:01
На Вялікдзень Уладзімір Пуцін абвясціў 30-гадзіннае спыненне агню, якое Расія неаднаразова парушала, нагадваюць украінскія СМІ.
Крэмль намякнуў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Масква гатовая да перамоваў з Кіевам. Гэта вынікае з нядаўняй заявы прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова. Гаворка ідзе пра дамоўленасці аб устрыманні ад нападаў на грамадзянскую інфраструктуру.



Цытуючы палітыка ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН заявіла, быццам бы, Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія застаецца гатовай да пошуку «мірнага ўрэгулявання» канфлікту. Паводле Пяскова, гэтае пытанне абмяркоўваецца з Вашынгтонам і бягучая праца павінна даць станоўчы вынік.



Між тым, украінскія СМІ нагадваюць, што на Вялікдзень Уладзімір Пуцін абвясціў 30-гадзіннае спыненне агню, якое Расія неаднаразова парушыла. Яны таксама падкрэсліваюць, што з пачатку вайны не было ніякіх прамых расійска-ўкраінскіх перамоваў.

IAR/аз

ЗША не выключаюць прызнання Крыма расійскім - Bloomberg

19.04.2025 13:02
Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што рашэнне аб гэтым яшчэ не прынятае. 

Зяленскі адказаў на заяву Пуціна аб перамір'і

19.04.2025 19:28
«Шахеды» ў нашым небе - гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і жыцця людзей».