Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За апошнія суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 950 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 10 тыс. 728 танкаў, 22 тыс. 352 бронемашыны, 27 тыс. 80 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 373 РСЗА, 3 тыс. 196 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 370 самалётаў і 335 верталётаў.
вс