Беларуская Служба

Усе кітайцы, якія ваююць на баку Расіі, супрацоўнічаюць са спецслужбамі Пекіна - СМІ

29.04.2025 19:02
Крыніцы расказалі, што сярод кітайскіх добраахвотнікаў ёсць і прадстаўнікі кітайскіх спецслужбаў.
Кітайскі добраахвотнік ва ўкраінскім палоне крыніца: Служба бяспекі Украіны

Усе грамадзяне Кітая, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны на баку Расіі, супрацоўнічаюць з кітайскімі спецслужбамі. Пра гэта паведамляе ZN.UA са спасылкай на крыніцы.

У выданні адзначылі, што Кітай афіцыйна не пасылае сваіх салдат ваяваць ва Украіне на баку Расіі і нават заклікае сваіх грамадзян устрымацца ад удзелу ў канфлікце. Тым не менш улады Кітая не перашкаджаюць сваім грамадзянам падпісваць кантракт з расійскай арміяй. Больш за тое, вярбоўка адбываецца пад назіраннем спецслужбаў, заявілі суразмоўцы выдання.

Крыніцы расказалі, што сярод кітайскіх добраахвотнікаў ёсць і прадстаўнікі кітайскіх спецслужбаў.

«Не сумняваюся, што ўсе кітайцы, якія падпісалі кантракт з расійскай арміяй, добраахвотна ці не па ўласнай волі, але супрацоўнічаюць з кітайскімі спецслужбамі», - сказаў адзін з прадстаўнікоў украінскіх органаў улады ў размове з журналістамі.

вс