Беларуская Служба

Кіеў абвясціў пра новы раўнд мірных перамоваў

01.05.2025 09:45
Месца і час сустрэчы вызначаюцца, а таксама ўдакладняецца пералік пытанняў, паведаміў украінскі бок.
      ()       ()
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга (злева) і міністр абароны Люксембурга Юрыка Бакес (справа) ля Сцяны памяці загінулых абаронцаў Украіны ў КіевеPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Украіна абвясціла пра чарговы раўнд мірных перамоваў. Паводле слоў міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі, у працэсе будуць удзельнічаць краіны Еўрапейскага Cаюза, ЗША і Расія.


Як паведамляе УНІАН, кіраўнік украінскай дыпламатыі пацвердзіў, што ў наступным раўндзе перамоваў удзельнічаюць Францыя, Германія і Вялікабрытанія. Злучаныя Штаты Амерыкі павінны ўзяць на сябе лідзіруючую ролю.

Паводле слоў Андрэя Сібігі, Украіна і свет разлічваюць на дапамогу ЗША ў дасягненні справядлівага міру.

Украінскі міністр паведаміў, што месца і час сустрэчы вызначаюцца, а таксама ўдакладняецца пералік пытанняў. Кіеў заявіў, што гатовы абвясціць спыненне агню на фронце ў любы момант. Аднак Масква працягвае выстаўляць умовы, якія немагчыма выканаць на цяперашнім этапе перамоваў.

IAR/аз

За спыненне агню ва Украіне Пуцін патрабуе выратавання для «Газпраму»  

14.03.2025 12:58
Неафіцыйна Злучаныя Штаты вывучаюць магчымасць наладжвання супрацоўніцтва з расійскай газавай кампаніяй «Газпрам».