Беларуская Служба

Пуцін казаў пра заканчэнне вайны ва Украіне. І згадаў пра ядзерную зброю

04.05.2025 11:48
Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму тэлебачанню заявіў, што Расія мае сілы і сродкі, каб давесці вайну супраць Украіны да «лагічнага завяршэння».
 .
Уладзімр Пуцін.kremlin.ru

У інтэрв'ю дзяржаўным СМІ Уладзімір Пуцін заявіў, што спадзяецца, што ў выкарыстанні ядзернай зброі ва Украіне не будзе неабходнасці. У апублікаваным фрагменце інтэрв'ю Пуцін заявіў, што Расія мае сілы і сродкі, каб давесці вайну супраць Украіны да «лагічнага завяршэння».

28 красавіка расійскія ўлады абвясцілі аб спыненні агню ў вайне з Украінай з поўначы 7-8 мая да поўначы 10-11 мая «з гуманітарных меркаванняў». Даты супадаюць з 9 мая, калі Расія адзначыць 80-ю гадавіну перамогі Савецкага Саюза над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне традыцыйным ваенным парадам у цэнтры Масквы. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адказаў, што гатовы да спынення агню, але толькі на 30 дзён, што Пуцін адхіліў. Зяленскі дадаў, што з-за працяглай вайны Украіна не можа гарантаваць бяспеку замежных высокапастаўленых асоб падчас іх візіту ў Маскву.

Пра магчымасць прымянення Расіяй ядзернай зброі ў выпадку пагрозы яе суверэнітэту Уладзімір Пуцін казаў яшчэ ў сакавіку мінулага года. «З ваенна-тэхнічнага пункту гледжання мы, вядома, гатовыя», — прызнаў расійскі лідар у інтэрв'ю рэжымнаму тэлебачанню ў адказ на пытанне аб тым, ці сапраўды яго краіна гатовая да ядзернай вайны.

Расійскі дыктатар таксама папярэдзіў аб небяспецы ядзернага канфлікту ў выпадку ўводу войскаў НАТА ва Украіну ў сваім навагоднім пасланні Федэральнаму сходу. Тады ён заявіў, што заходнія краіны «павінны зразумець, што ў нас таксама ёсць зброя, якая можа паражаць мэты на іх тэрыторыі». «Усё гэта рэальна пагражае канфліктам з ужываннем ядзернай зброі і знішчэннем цывілізацыі. Няўжо яны гэтага не разумеюць?» — сказаў Пуцін.

IAR/PAP/вх