Беларуская Служба

Сёння ўкраінскі Харкаў дзве гадзіны знаходзіўся пад масіраванай атакай баявых дронаў

06.05.2025 08:42
На днях Расія прапанавала Украіне спыненне агню на перыяд Дня перамогі 9 мая.
У Харкаве пасля ранійшняй атакі «Шахедаў» пачаліся пажарыкрыніца: t.me/synegubov

Сёння ўкраінскі Харкаў дзве гадзіны знаходзіўся пад масіраванай атакай баявых дронаў - за гэты час зафіксавана 20 атакаў па горадзе, пра гэта раніцай у аўторак, 6 мая, паведаміў мэр Ігар Церахаў.

«Па ўдакладненай інфармацыі, Харкаў сёння ноччу атрымаў дваццаць удараў «Шахедамі» ў чатырох раёнах горада па васьмі лакацыях», – напісаў ён.

Два чалавекі пацярпелі. У Кіеўскім раёне пасля прылёту адбыўся пажар на адным з найбуйнейшых рынкаў горада. У іншых раёнах Харкава пашкоджаная гарадская і жылая інфраструктура.

На днях Расія прапанавала Украіне спыненне агню на перыяд Дня перамогі 9 мая.

вс