Беларуская Служба

Амбасада ЗША ў Кіеве папярэджвае пра магчымы расійскі авіяўдар

10.05.2025 11:01
З-за пагрозы пасольства заклікала грамадзян ЗША ва Украіне праяўляць асаблівую асцярожнасць.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасада ЗША ў Кіеве папярэдзіла аб «патэнцыйна буйным» авіяўдары, які можа адбыцца ў бліжэйшыя некалькі дзён. З-за пагрозы пасольства заклікала грамадзян ЗША ва Украіне праяўляць асаблівую асцярожнасць.

Пасольства рэкамендавала, сярод іншага: загадзя вызначыць бяспечныя сховішчы, загрузіць правераныя праграмы для папярэджання аб паветранай трывозе, уважліва сачыць за мясцовымі СМІ і падрыхтаваць запасы вады, ежы і лекаў.

Установа таксама нагадала пра неабходнасць строга выконваць рэкамендацыі ўкраінскіх экстранных службаў і заклікала азнаёміцца ​​з афіцыйнай інфармацыяй Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб даступнай дапамозе ў крызісных сітуацыях.

ІАR/аз

Падпісаная дэкларацыя пра стварэнне Спецыяльнага трыбунала ў злачынстве расійскай агрэсіі супраць Украіны

10.05.2025 09:01
Акрамя расійскіх палітыкаў і вайскоўцаў, да адказнасці будзе прыцягнуты і беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка.