Беларуская Служба

Лідары ​​«кааліцыі добраахвотных» сустракаюцца ў Кіеве

10.05.2025 15:14
«Кааліцыя добраахвотных» - гэта група заходніх краінаў, якія паабяцалі дапамагчы Украіне абараняць сябе ад расійскай агрэсіі.
Лідары «кааліцыі добраахвотных» сустракаюцца ў КіевеPAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Прэзідэнт Францыі і прэм'ер-міністры Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы сустракаюцца сёння ў Кіеве, каб прадэманстраваць падтрымку Украіне.

Дональд Туск, Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц і Кiр Стармер пачалі свой візіт на Майдане Незалежнасці. Тут яны ўсклалі кветкі да месца, прысвечанага тысячам загінулых украінскіх жаўнераў.

Затым яны ​​сустрэліся з Уладзімірам Зяленскім.



Учора ў сумеснай заяве лідары ​​так званай «кааліцыі добраахвотных» – групы заходніх краінаў, якія паабяцалі дапамагчы Украіне абараняць сябе ад расійскай агрэсіі на фоне памяншэння і нявызначанай падтрымкі з боку Вашынгтона, напісалі, што плануюць заклікаць Расію да «поўнага і безумоўнага 30-дзённага спынення агню».

IAR/аз

Падпісаная дэкларацыя пра стварэнне Спецыяльнага трыбунала ў злачынстве расійскай агрэсіі супраць Украіны

10.05.2025 09:01
Акрамя расійскіх палітыкаў і вайскоўцаў, да адказнасці будзе прыцягнуты і беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка.

Амбасада ЗША ў Кіеве папярэджвае пра магчымы расійскі авіяўдар

10.05.2025 11:01
З-за пагрозы пасольства заклікала грамадзян ЗША ва Украіне праяўляць асаблівую асцярожнасць.