Беларуская Служба

На сёння запланаваная размова Трампа і Пуціна

19.05.2025 11:00
Незалежныя каментатары задумоўваюцца, калі нарэшце прэзідэнт ЗША зразумее, што Пуцін не з’яўляецца надзейным партнёрам.
На сёння запланаваная размова Трампа і Пуціна PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Сёння запланавана тэлефонная размова Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт ЗША паведаміў, што спачатку патэлефануе прэзідэнту Расіі, а потым прэзідэнту Украіны.



Нагадваем, падчас перамоваў, якія адбыліся ў пятніцу ў Стамбуле, прадстаўнікі Пуціна прад'явілі Украіне ўльтыматум, то бок запатрабавалі, каб украінцы адмовіліся ад чатырох сваіх абласцей. З пункту гледжання Кіева, гэта непрымальнае. Паводле ўкраінскіх уладаў, Расія тарпедуе любую спробу мірнага ўрэгулявання канфлікту.



Незалежныя СМІ, як украінскія, так і расійскія задумоўваюцца, ці пасля сённяшняй размовы лідар ЗША ўрэшце зразумее, што Уладзімір Пуцін не з'яўляецца надзейным партнёрам.

IAR/аз

Былы прэзідэнт Украіны Парашэнка: Нельга аддаваць Расіі акупаваныя тэрыторыі

16.05.2025 12:01
У інтэрв'ю газеце «Рым» Парашэнка падкрэсліў, што ўмовы Кіева павінны быць наступнымі: нацыянальны суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць і захаванне абараназдольнасці.

Сустрэча паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны ў Стамбуле завяршылася

16.05.2025 14:26
Турэцкія СМІ паведамляюць, што размовы працягнуліся менш за дзве гадзіны.