Беларуская Служба

У панядзелак Нідэрланды адправяць ва Украіну свой апошні F-16

25.05.2025 16:10
Нідэрланды адправяць ва Украіну апошні з 24 абяцаных знішчальнікаў F-16 у панядзелак, заявіў міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс.
Ukraiński F-16
Ukraiński F-16min. obrony Ukrainy / X

Летам мінулага года Нідэрланды паставілі ва Украіну 23 знішчальнікі F-16. Нідэрланды таксама перадалі такія самалёты ў навучальны цэнтр для ўкраінскіх пілотаў і членаў экіпажаў у Румыніі.

Першыя F-16 прыбылі ва Украіну 31 ліпеня 2024 года.

Кааліцыя, якая складаецца з Даніі, Нарвегіі, Нідэрландаў і Бельгіі, абавязалася ахвяраваць каля 60 самалётаў для Украіны

РАР/вх