Беларуская Служба

Прэс-сакратар польскага МЗС: Мір не можа быць дасягнуты пад падаючымі бомбамі

18.08.2025 08:16
Падчас учарашняй анлайн-сустрэчы еўрапейскія лідары заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў ваенным і фінансавым плане.
МЗС Польшчыgov.pl

Пасля ўчарашняй анлайн-размовы прадстаўнікоў гэтак званай Кааліцыі ахвотных па Украіне прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што ўсе ўдзельнікі пагадзіліся з тым, што падчас мірных перамоваў на Расію трэба аказваць ціск. Яны таксама пагадзіліся з дэвізам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: «Stop killing», – паведаміў Павел Вроньскі(Paweł Wroński):

- Аднак мір не можа быць дасягнуты пад падаючымі бомбамі. Таму любая форма спынення агню з'яўляецца ўмовай пачатку любых мірных перамоваў.

Удзельнікі анлайн-сустрэчы, паводле слоў прэс-сакратара польскага МЗС, заявілі, што будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў ваенным і фінансавым плане.

Яны таксама лічаць непрымальным, каб Украіна саступала тэрыторыі, якіх Расія не захапіла падчас вайны.

У размовах аб міры ва Украіне прынялі ўдзел прадстаўнікі 33 краін, у тым ліку Японія і Новая Зеландыя. Польшчу прадстаўляў міністр замежных спраў, намеснік прэмʼер-міністра Радаслаў Сікорскі.

Нагадваем, сёння ўвечары ў Белым доме адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Украіны. У перамовах таксама прымуць удзел еўрапейскія лідары.

IAR/аз

Старшыня Еўрапейскай камісіі паляціць у Вашынгтон разам з прэзідэнтам Украіны

17.08.2025 13:15
Старшыня Еўрапейскай камісіі паляціць у Вашынгтон разам з прэзідэнтам Украіны ў панядзелак, 18 жніўня. Пра гэта папрасіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Зяленскі ў Бруселі: Цяперашнія лініі фронту павінны стаць асновай для мірных перамоў

17.08.2025 15:50
«Міжнародныя межы нельга змяніць сілай», – падкрэсліла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.