«Я б сказаў, што на працягу двух тыдняў мы даведаемся, ці будзе так ці інакш. Магчыма, нам пазней давядзецца выкарыстоўваць іншую тактыку. Пабачым. Хутка даведаемся», – сказаў Трамп у інтэрв'ю Тоду Старнсу.
Трамп пракаментаваў і выгляд Уладзіміра Зяленскага падчас іх нядаўняй сустрэчы, ён сказаў, што ўкраінскі лідар «выглядаў вельмі добра».
«Гэта цяжкая вайна. Гэта жахлівая вайна. Гэта найгоршае з часоў Другой сусветнай вайны», – дадаў ён.
У панядзелак, пасля перамоваў з украінскім лідарам і некалькімі еўрапейскімі лідарамі ў Белым доме, Трамп заявіў, што пачаў арганізоўваць сустрэчу паміж Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім. Пасля двухбаковай сустрэчы адбудзецца трохбаковы саміт з яго ўдзелам. Белы дом заявіў, што Масква пагадзілася на сустрэчу паміж Пуціным і Зяленскім.
У чацвер міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што сустрэча паміж расійскім лідарам і Зяленскім можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі спачатку будуць вырашаны спрэчныя моманты. Ён таксама паставіў пад сумнеў мандат Зяленскага на заключэнне міру. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Кіеў чакае «жорсткай рэакцыі» ад Вашынгтона, калі Пуцін не пагодзіцца на двухбаковую сустрэчу з ім.
PAP/вх