Вугоршчына працягвае настойваць на сваім вета ў пытанні адкрыцця перамоў аб уступе Украіны ў ЕС. Паводле міністра замежных спраў Вугоршчыны Петэра Сіярта, урад не дазволіць «праціснуць Украіну ў ЕС», бо гэта можа нанесці шкоду вугорскім фермерам, падарваць харчовую бяспеку краіны і адкрыць шлях для ўплыву ўкраінскай мафіі ў Вугоршчыне.
У Будапэшце падкрэслілі, што ў сувязі з гэтым Вугоршчына не дазволіць распачаць перамовы. Такім чынам, планаваны «першы кластар» перамоў па ўступленні Украіны ў ЕС застаецца заблакаваным.
У той жа час Літва заклікае сталіцы краін ЕС прыняць «рашучыя меры», каб зрабіць заяўку Украіны на членства рэальнай і незваротнай. Прапанова Літвы прадугледжвае пачатак перамоў з Украінай і Малдовай на тэхнічным узроўні без удзелу Вугоршчыны, калі 26 дзяржаў-членаў будуць згодныя на гэта.
Раней на фоне візіту лідараў Францыі, Германіі і Польшчы ў Малдову дыпламаты выказвалі сумневы адносна магчымасці раздзялення перамоўных трэкаў Кішынёва і Кіева пры адкрыцці першага кластару перамоў аб членстве ў Еўрасаюзе.
pravda.com.ua/эж