Беларуская Служба

У жніўні Украіна атакавала 60 аб’ектаў на тэрыторыі Расіі

08.09.2025 12:02
Паводле генерала Аляксандра Сырскага, атакі былі накіраваныя на аслабленне патэнцыялу Расіі ў розных сферах.
     .
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі. t.me/osirskiy

У жніўні Украіна атакавала 60 аб’ектаў на тэрыторыі Расіі, паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны.

Генерал Аляксандр Сырскі дадаў, што атакі аслабілі магчымасці Расіі вырабляць паліва для арміі, авіяцыйную зброю, ракеты, беспілотныя лятальныя апараты і сістэмы СПА.

Атакі таксама былі накіраваны на парушэнне працы расійскай транспартнай сістэмы.

IAR/аз

За мінулыя суткі расіяне страцілі каля 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

06.09.2025 11:27
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.