Беларуская Служба

Украіна ўвяла санкцыі супраць прарасійскіх палітыкаў з Малдовы

22.09.2025 15:02
Меры былі ўведзеныя напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Малдове ў нядзелю, 28 верасня.
Уладзімір Пуцін і Яўгенія ГуцулАвторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=146295321

Украінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць 11 палітыкаў з Малдовы. Гэта асобы, якія ў сваіх публічных выказваннях атакавалі Украіну і падтрымлівалі расійскую агрэсію супраць краіны.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:

- У апошнім указе прэзідэнта Украіны адносна грамадзян іншых краін, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, пералічаны адзінаццаць асоб з Малдовы. Гэта палітыкі, звязаныя з прарасійскімі палітычнымі групоўкамі. Сярод іх, між іншым, лідарка, размешчанага на поўдні Малдовы, аўтаномнага рэгіёна Гагаузія Яўгенія Гуцул, а таксама Аляксандр Роджэрс, які публічна адмаўляў існаванне Украіны, заклікаў да змены яе тэрытарыяльных межаў, распаўсюджваў антыўкраінскія публікацыі і апраўдваў расійскую агрэсію супраць Украіны. Між іншым, згаданым асобам будзе забаронены ўезд ва Украіну. Частка з асобаў, якім былі выстаўлены падобныя абвінавачванні, балатуюцца на нядзельных (28 верасня) парламенцкіх выбарах ад сацыялістычна-камуністычнага блока або ад партыі, звязанай з палітыкам і алігархам Іланам Шорам, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку. У нядзелю малдаване вырашаць не толькі пра склад парламента, але і будучы шлях сваёй краіны. Аналітыкі ацэньваюць шанцы прарасійскай апазіцыі і кіруючай Партыі дзеяння і салідарнасці, як роўныя.

IAR/аз

Еўрапейскія лідары паедуць у Кішынёў адзначыць Дзень Незалежнасці Малдовы

27.08.2025 13:01
Візіт трох еўрапейскіх лідараў напярэдадні выбараў у згаданай краіне, гэта таксама пасыл Расіі, лічаць эксперты.