Беларуская Служба

50 краін асудзілі парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расійскімі знішчальнікамі

22.09.2025 19:10
Гэта вынік «прымітыўнай нянавісці» еўрапейскіх лідараў да Расіі, лічыць прадстаўнік Расіі.
      ( )        -.
Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна (у цэнтры) падчас экстранага пасяджэння Савета Бяспекі ААН у Нью-Ёрку.PAP/Leszek Szymański

50 краін асудзілі парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расійскімі знішчальнікамі. У сумеснай заяве, прадстаўленай перад паседжаннем Савета Бяспекі ААН, падпісанты назвалі дзеянні Расіі небяспечнай эскалацыяй.

Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна нагадаў, што гэта ўжо чацвёртае парушэнне паветранай прасторы Эстоніі Расіяй у гэтым годзе.

«Гэта частка больш шырокай схемы расійскіх правакацый супраць сваіх суседзяў у той час, калі пастаянны член Савета Бяспекі працягвае ўварванне ва Украіну», – сказаў ён.

Прадстаўнікі большасці краін, якія прысутнічалі на пасяджэнні Савета Бяспекі, раскрытыкавалі Расію.

«У лепшым выпадку гэта небяспечна і безадказна. У горшым – гэта наўмысны падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай краіны і еўрапейскай бяспекі», – падкрэсліў брытанскі пасол.

Дзеянні Расіі таксама раскрытыкаваў пасол ЗША ў ААН Майк Вальц, які запэўніў, што ЗША будуць абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА.

У сваю чаргу, прадстаўнік Расіі адхіліў усе абвінавачванні, заявіўшы, што яны вынікаюць з «прымітыўнай нянавісці» еўрапейскіх лідараў да Расіі.

IAR/аз

Прэзідэнт Караль Наўроцкі прыме ўдзел у агульных дэбатах 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

20.09.2025 17:01
Пры гэтай нагодзе Караль Наўроцкі зможа зноў паразмаўляць з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Чарговая краіна прызнае палестынскую дзяржаву

22.09.2025 14:01
Назіральнікі называюць гэта гістарычным зрухам у заходняй знешняй палітыцы.