Беларуская Служба

Дональд Трамп губляе цярпенне. ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

23.10.2025 09:40
Новы пакет санкцыяў супраць Расіі пагадзіліся таксама краіны-члены Еўрапейскага Саюза.
Прэзідэнт Дональд Трамп Foto: PAP/EPA/AARON SCHWARTZ / POOL

Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі аб увядзенні новага пакета абмежаванняў супраць Расіі. Ён ахоплівае найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі «Роснефть« і «Лукойл», а таксама іх даччыныя кампаніі.

Захады накіраваныя на ўзмацненне ціску на энергетычны сектар Расіі ў сувязі з адсутнасцю ў Масквы сур'ёзнай прыхільнасці мірнаму працэсу, паведамляецца ў заяве Управы кантролю за замежнымі актывамі (Office of Foreign Assets Control, OFAC).

У прыватнасці, новыя санкцыі блакуюць амерыканскія актывы пералічаных кампаніяў і забараняюць большасць трансакцыяў з імі з боку грамадзянаў і кампаніяў ЗША.

«Відавочна, што Дональд Трамп губляе цярпенне«, – заявіў намеснік міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Ян Шышка (Jan Szyszko).

Паводле яго, новыя санкцыі ЗША дэманструюць усё больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы. Ён выказаў надзею, што гэта пачатак больш шырокіх дзеянняў, якія абмяжуюць ваенны патэнцыял Расіі:

- Прэзідэнт Дональд Трамп пераходзіць ад слоў да дзеянняў. Спадзяюся, што гэта толькі пачатак удараў па расійскай эканоміцы. Мы бачым, што ўкраінскія ўрады па вытворчых магчымасцях Расіі, аслабляюць ейны ваенны патэнцыял і з’яўляюцца шляхам да перамогі.

Сёння стала вядома, што на новы пакет санкцыяў супраць Расіі (19-ы) пагадзіліся таксама краіны-члены Еўрапейскага Саюза. Абмежаванні ўключаюць забарону на імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу, далейшыя абмежаванні на ценявы флот і санкцыі супраць кампаніяў «Роснефть« і «Газпром нефть».

Санкцыі таксама закрануць расійскія банкі, аперацыі з крыптавалютамі і перамяшчэнне расійскіх дыпламатаў у межах Еўрапейскага Саюза.

IAR/аз

Большасць палякаў верыць у ваенную дапамогу ЗША ў выпадку нападу Расіі

13.10.2025 11:11
На падтрымку амерыканскага войска не разлічваюць 25,8 % апытаных палякаў. 

Расія ўпотай адбудоўвае магутную армію. Нямецкі генерал б’е трывогу

22.10.2025 10:54
Аператыўны камандуючы Бундэсвера лічыць, што, нягледзячы на вайну ва Украіне, Пуцін стварае ў цені яшчэ мацнейшую армію, здольную да супрацьстаяння з НАТА,