Беларуская Служба

Украінцы пашкодзілі расійскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі

31.12.2025 10:02
Украіна ўжо некалькі месяцаў наносіць авіяўдары па расійскай паліўнай інфраструктуры.
Украінцы пашкодзілі расійскі нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Туапсэ Здымак: сацсеткі

Уначы (31 снежня) украінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па расійскім нафтаперапрацоўчым заводзе, размешчаным у горадзе Туапсэ на ўзбярэжжы Чорнага мора. Гараць паліўныя сховішчы. Таксама быў пашкоджаны бліжэйшы партовы тэрмінал.

Паводле мясцовых вэб-сайтаў, выбухі беспілотнікаў таксама пашкодзілі частку абсталявання для перапампоўвання нафты.

Туапсінскі нафтаперапрацоўчы завод з'яўляецца адным з ключавых аб’ектаў у Расіі па перапрацоўцы і загрузцы нафты на экспарт. Завод штодня перапрацоўвае 240 000 барэляў нафты.

Украіна ўжо некалькі месяцаў наносіць авіяўдары па расійскай паліўнай інфраструктуры. Атакі накіраваны на абмежаванне лагістычных магчымасцей арміі агрэсара.

IAR/аз

МЗС Расіі абвясціла аб адказе на меркаваны напад Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

30.12.2025 08:01
Міністэрства замежных спраў Расіі абвясціла аб адказе на меркаваны напад Украіны на рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна, паведамляе Reuters са спасылкай на ТАСС.

Economist: Прагнозы паказваюць малую верагоднасць таго, што вайна ва Украіне скончыцца ў 2026 годзе

30.12.2025 16:32
Штотыднёвік Economist цытуе прагнозы экспертаў Good Judgment, кампаніі, якая спецыялізуецца на палітычным і эканамічным прагназаванні, на 2026 год.