Беларуская Служба

Заходнія вайскоўцы ва Украіне стануць законнымі мішэнямі для расійскай арміі, прыгразіла прадстаўніца МЗС Расіі

08.01.2026 18:30
Гэта першая рэакцыя Масквы на рашэнні, абвешчаныя ў аўторак у Парыжы падчас саміту Кааліцыі жадаючых.
,  ()
Масква, Крэмль (ілюстрацыя)фота: IAR/Maciej Jastrzębski

Усе вайскоўцы, адпраўленыя заходнімі ўрадамі ва Украіну, «стануць законнымі мішэнямі», а «мілітарысцкія дэкларацыі» Кааліцыі жадаючых, якая падтрымлівае Украіну, становяцца ўсё больш небяспечнымі, заявіла ў чацвер Міністэрства замежных спраў Расіі.

«Новыя мілітарысцкія дэкларацыі так званай Кааліцыі жадаючых і «рэжыму» ў Кіеве робяць іх сапраўднай «воссю вайны«, – заявіла прэс-сакратарка МЗС Расіі Марыя Захарава.

Гэта першая рэакцыя Масквы на рашэнні, абвешчаныя ў аўторак у Парыжы падчас саміту Кааліцыі жадаючых.

Прадстаўнікі 35 краін-удзельніц сустрэчы, у першую чаргу еўрапейскіх, дамовіліся разгарнуць шматнацыянальныя сілы ва Украіне і ўдзельнічаць у маніторынгу патэнцыйнага спынення агню пад кіраўніцтвам ЗША пасля гіпатэтычнага пагаднення з Расіяй. Вялікабрытанія і Францыя таксама падпісалі з Украінай дэкларацыю аб намерах, выказаўшы гатоўнасць адправіць у краіну свае войскі ў выпадку спынення агню.

«Усе гэтыя падраздзяленні і аб'екты будуць разглядацца як законныя баявыя мэты для Узброеных сіл Расіі. Гэтыя папярэджанні неаднаразова паўтараліся на самым высокім узроўні і застаюцца ў сіле», – дадала Захарава.

Прадстаўнік МЗС РФ таксама заявіла, што мірнае рашэнне магчымае толькі пры вяртанні Украіны да пазаблокавага статусу, яе дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі і прызнанні «сучасных тэрытарыяльных рэалій». Захарава дадала, што ўсе гэтыя мэты будуць дасягацца альбо палітыка-дыпламатычнымі сродкамі, альбо ў рамках вайны, якую расіяне называюць «спецаперацыяй».

PAP/аз

Германія і іншыя краіны НАТА могуць павялічыць сваю ваенную прысутнасць у Польшчы

08.01.2026 08:20
У рамках мірнага плана для Украіны, жаданне павялічыць сваю прысутнасць у Польшчы выказала некалькі членаў НАТА, заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Вялікабрытанія накіруе ва Украіну менш войскаў, чым планавалася

08.01.2026 16:20
Верагодна, брытанскі кантынгент складзе не больш за 7 500 жаўнераў.