Беларуская Служба

Крамлёўская прапаганда прасоўвае польскі матыў у справе аб спробе забойства генерала

09.02.2026 11:01
Высокапастаўлены расійскі вайсковец быў паранены ў нагу, руку і грудзі. Ягоны стан цяжкі, але стабільны.
,  ()
Масква, Крэмль (ілюстрацыя)фота: IAR/Maciej Jastrzębski

Расійскія спецслужбы прасоўваюць матыў з дачыненнем Польшчы да замаху на намесніка начальніка ваеннай разведкі ГРУ.

У пятніцу (6 лютага) мужчына ў масцы некалькі разоў стрэліў у генерала Уладзіміра Аляксеева ў Маскве. Высокапастаўлены вайсковец, між іншым, складаў спісы ўкраінскіх мэтаў атакаў для расійскіх беспілотнікаў і кіраваў некаторымі дыверсійнымі аперацыямі ў еўрапейскіх краінах.

Паводле расійскіх СМІ, Уладзімір Аляксееў быў паранены ў нагу, руку і грудзі. Ён ачуняў пасля аперацыі. Ягоны стан цяжкі, але стабільны.

Праз два дні пасля нападу расійскія спецслужбы абвясцілі, што з дапамогай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў затрымалі злачынца – 66-гадовага расіяніна, народжанага ва Украіне, Любаміра Корбу. Мужчына нібыта дзейнічаў ад імя ўкраінцаў, якія рыхтавалі яго да задання на палігоне пад Кіевам.

Расійскія СМІ паведамілі са спасылкай на Федэральную службу бяспекі, што да нападу былі датычныя польскія службы.

Паводле звестак ФСБ, суадказны за напад Віктар Васін, нібыта прызнаўся ў падтрымцы Фонду барацьбы з карупцыяй, заснаванага лідарам расійскай апазіцыі Аляксеем Навальным. Арганізацыя была прызнана расійскім рэжымам тэрарыстычнай. Масква пераследуе ўсіх асоб, звязаных з ёй, як за публікацыю кантэнту, так і за грашовыя пераводы.

IAR/аз

Крамлёўская прапаганда атакуе Польшчу і краіны Балтыі

02.02.2026 17:01
Польшча даўно падвяргаецца крытыцы ў Расіі за падтрымку Украіны і асуджэнне кіравання Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнік ГРУ ўзначальвае расійскую дэлегацыю ў Абу-Дабі

04.02.2026 10:05
Падчас запланаваных на 4 і 5 лютага перамоваў расіяне і ўкраінцы сустрэнуцца ў прысутнасці амерыканцаў.

Расія выдаткавала на ўзбраенне больш, чым афіцыйна паведаміла - нямецкая разведка

04.02.2026 15:28
У тым ліку, Расія інвестуе ў развіццё і пашырэнне ваеннага патэнцыялу, асабліва паблізу ўсходняга флангу НАТА.