Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі пасля перамоваў у Жэневе: Прагрэс у ваенных пытаннях, палітычнага прарыву няма

18.02.2026 17:02
Перамовы ў Швейцарыі прайшлі з удзелам ЗША і працягваліся два дні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіX/@ZelenskyyUa

Складанымі назваў Уладзімір Зяленскі перамовы па Украіне, якія сёння завяршыліся ў Жэневе. Прэзідэнт паведаміў, што быў дасягнуты прагрэс у ваенных пытаннях, але ў палітычнай сферы, у тым ліку ў пытаннях, звязаных з усходнімі рэгіёнамі Украіны і Запарожскай АЭС, пазіцыі застаюцца разыходнымі:

- Я ведаю пра прагрэс у ваеннай сферы. У палітычнай сферы быў дыялог. Яны дамовіліся рухацца наперад, яны дамовіліся працягваць. Але я не чуў пра такі ж узровень прагрэсу, як у ваеннай сферы.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў, што пасля вяртання ўкраінскай дэлегацыі ў Кіеў ён атрымае поўную справаздачу і будзе кантактаваць з еўрапейскімі партнёрамі.

Перамовы ў Швейцарыі прайшлі з удзелам ЗША і працягваліся два дні. Было абвешчана, што яны будуць працягнутыя ў бліжэйшай будучыні.

IAR/EBU/аз

Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі

18.02.2026 11:30
Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцыяў супраць беларускага дыктатара.