Ва Уфе – сталіцы Башкартастана, гарыць расійскі нафтаперапрацоўчы завод. Мясцовыя вэб-сайты паведамілі, што завод атакавалі ўкраінскія беспілотнікі. Уфа знаходзіцца больш за 1 700 кіламетраў ад лініі фронту.
Пра беспілотную атаку на Уфу паведаміў кіраўнік адміністрацыі Башкартастана Радзій Хабіраў. Паводле яго, сродкі супрацьпаветранай абароны збілі некалькі беспілотнікаў, але фрагменты БПЛА ўпалі на тэрыторыю нафтаперапрацоўчага завода, што прывяло да пажару. Гаворка ідзе пра завод, які належыць кампаніі «Башнефть-Новойл» — гэта адзін з заводаў «Башнефть» (дачка «Рoснефть» - рэд).
Паводле згаданай крыніцы, фрагменты беспілотніка ўдарылі па шматпавярховым жылым доме, што таксама выклікала пажар. Паведамленняў пра загінулых або параненых няма.
Украінцы ўзмацнілі напады на расійскія нафтавыя абʼекты ў апошнія тыдні. Найбольш часта атакуюць партовыя тэрміналы ў рэгіёнах Балтыйскага і Чорнага мораў. Эксперты лічаць, што дзякуючы гэтаму нафтавы патэнцыял Расіі скарачаецца з кожным днём.
IAR/Мацей Ястшэмбскі/аз