Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС пералічыў Украіне чарговы транш дапамогі — 2,9 млрд еўра

02.10.2026 15:52
 Пералічэнне сродкаў звязанае з выкананнем Украінай узгодненых рэформаў.
Еўрапейскія сцягі лунаюць перад будынкам Еўрапейскай камісіі ў Бруселі PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Еўракамісія пералічыла Украіне чарговыя 2,9 млрд еўра. Гэта восьмы транш у межах пакета падтрымкі аб’ёмам 50 мільярдаў еўра, зацверджанага ў сакавіку 2024 года. Агульная сума выплачаных сродкаў паводле гэтай праграмы дасягнула 32 мільярдаў еўра.

— Гаворка ідзе пра задавальненне фінансавых патрэб і забеспячэнне працы дзяржаўнай адміністрацыі краіны, якая абараняецца ад расійскай агрэсіі, — заявіла прэс-сакратарка Еўракамісіі Паўла Пінью.

Выплату ўхвалілі пасля станоўчай ацэнкі рэформаў, праведзеных Украінай у шэрагу стратэгічных сектараў. Сярод іх — судовая сістэма, фінансы, энергетыка, сельская гаспадарка і экалагічная трансфармацыя. Пералічэнне сродкаў звязанае з выкананнем Украінай узгодненых рэформаў.

Паводле дамоўленасці Бруселя і Кіева, усе фінансавыя патрэбы Украіны на гэты год забяспечаныя. З пачатку наступнага года Еўракамісія паскорыць выплаты на закупку ўзбраенняў. Транш прызначаны для падтрымання працы дзяржаўных структур ва ўмовах вайны і пакрыцця фінансавых патрэб краіны.

iar/ez