Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Для нас прыклад для пераймання — Польшча, а не Беларусь!» Амерыканцы раззлавалі ўкраінцаў падчас перамоваў

28.10.2026 14:01
Французскія СМІ паведамляюць пра закуліссе перамоваў па спыненні вайны, якія на пачатку кастрычніка прайшлі на Фларыдзе.
Kyryło Budanow
Kyryło BudanowFoto: Facebook/ Sztab koordynacyjny ds. postępowania z jeńcami wojennymi

Паводле звестак «Le Monde», на якія спасылаецца выданне «Fakt» падчас сустрэчы, якая адбылася 9 кастрычніка 2026 года ў Фларыдзе, амерыканцы прадставілі прапановы па будучым эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй. Сустрэча, прысвечаная спыненню вайны, адбылася ў гольф-клубе. Амерыканскі бок прадстаўлялі спецыяльны пасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў Кірыл Буданаў.

Уіткаф прадставіў украінцам эканамічны план, які ахопліваў бы Украіну, Расію і еўрапейскія краіны. Верагодна, адным з яго элементаў было аднаўленне працы трубаправодаў, якія транспартавалі б расійскі газ і нафту праз Украіну ў Еўропу. Амерыканскі перамоўшчык сцвярджаў, што Кіеў можа зарабляць грошы на транзітных зборах за тавары, а Еўропа выйграе ад зніжэння цэн на энерганосьбіты.

Прапанова выклікала супраціў з боку Буданава, які асцерагаецца аднаўлення залежнасці Украіны ад Расіі. Як паведамляе «Le Monde», перамовы доўжыліся амаль тры гадзіны, а прадстаўнік Зяленскага палічыў, што амерыканскі пасланнік ставіцца да яго з пагардай, тлумачачы эканамічныя выгады ад такога пагаднення.

— Наш прыклад для пераймання — гэта Польшча, а не Беларусь! — нібыта адказаў Буданаў.

Верагодна пасля гарачай спрэчкі, перамовы былі перапыненыя, а сам Буданаў нават патэлефанаваў Уладзіміру Зяленскаму, які параіў свайму прадстаўніку не праяўляць эмоцый. Затым перамовы аднавіліся, але дамовіцца аб аднаўленні працы трубаправодаў не ўдалося.

Французская газета таксама паведаміла, што падчас сустрэчы амерыканцы праінфармавалі ўкраінцаў аб тым, што Дональд Трамп пагадзіўся набыць у Расіі амаль пяць мільёнаў тон дызельнага паліва. Стыў Уіткаф нібыта запатрабаваў тады ад украінцаў спыніць напады на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, якія для Кіева застаюцца адным са спосабаў абмежаваць здольнасць Масквы фінансаваць і весці вайну.

аз