Украіна і Расія абмяркоўваюць маштабны абмен ваеннапалоннымі паводле формулы «1000 на 1000» або «1500 на 1500». Пра гэта пасля першага дня перамоў у Абу-Дабі паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Расійская дэлегацыя таксама ўзняла тэрытарыяльнае пытанне, якое Кіеў лічыць тэмай для перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
У сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў 10 і 11 лістапада праходзяць трохбаковыя перамовы Украіны, Расіі і ЗША аб магчымым завяршэнні вайны. Прадстаўнікі Еўропы і НАТА таксама прысутнічаюць у Абу-Дабі, але непасрэдна ў перамовах не ўдзельнічаюць.
Паводле Зяленскага, амерыканскія пасярэднікі абмяркуюць прапановы абмену з Масквой.
На другі дзень перамоваў запланавана абмеркаванне дээскалацыі, энергетычнай бяспекі, сітуацыі ў Чорным моры і магчымай трохбаковай сустрэчы лідараў. Пра дасягненне канчатковых дамоўленасцяў пакуль не паведамлялася.
pap/эж