Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія войскі атакавалі расійскі карабель у Бенгазі ў Лівіі. Паводле слоў украінскага лідара, карвет «Меркурый» затануў.
У ноч з 21 на 22 лістапада на борце «Меркурыя», які стаяў на базе ў Бенгазі, узнік пажар. Ахвяр няма, але шматлікія маракі атрымалі раненні. Лівійскія ўлады падазраюць, што пажар быў выкліканы атакай беспілотнікаў.
Карвет «Меркурый» спыніўся ў порце Бенгазі для дазапраўкі і папаўнення запасаў. Затым ён павінен быў адправіцца ў Расію. «Меркурый» — гэта ракетны карабель, даўжынёй у 104,5 метра. На ім ёсць ангар з пасадачнай пляцоўкай для баявога верталёта. Экіпаж карабля складае да 90 чалавек.
Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў пра атаку на расійскі карабель «Ангара».
Між тым расійскае грузавое судна «Спарта ІІ», якое ў суботу было атакавана беспілотнікамі ў Фінскай затоцы, пакінула выключную эканамічную зону Фінляндыі. На гэтым фінская выратавальная аперацыя завяршылася, і ўведзеныя раней абмежаванні ў марскім і паветраным руху былі адмененыя, паведамляе фінская грамадская тэлекампанія «Yle».
Судна, якое знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША, накіроўвалася ў Калінінградскую вобласць. Паводле звестак Узброеных сіл Фінляндыі, за нападам, верагодна, стаяць украінскія беспілотнікі. На борце судна ўспыхнуў пажар, і экіпаж з 16 чалавек быў эвакуяваны.
IAR/аз