Расійскія акупанты ўдарылі ракетай «Точка-У» па чыгуначнай станцыі Краматорск, дзе тысячы мірных украінцаў чакалі эвакуацыі... Каля 30 чалавек загінулі, каля 100 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
На месцы працуюць паліцыя і ратавальнікі. На ракеце захаваўся надпіс «За дзяцей». Расійская прапаганда абвінаваціла ў запуску ракеты ўкраінскія ўзброеныя сілы.
«Расійскія нелюдзі не адмаўляюцца ад сваіх метадаў. Не маючы сілы і мужнасці супрацьстаяць нам на полі бою, яны цынічна знішчаюць мірнае насельніцтва. Гэта зло, якому няма межаў. А калі яго не пакараць, то ніколі не спыніцца», – напісаў беларускі аналітык Ігар Тышкевіч, які пражывае ва Украіне.
нг