Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што самалёты F-16 будуць пастаўленыя ва Украіну адразу, як гэта стане магчыма. Міністр падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны актыўна рыхтуюцца да іх прыёму. Вядзецца падрыхтоўка лётчыкаў і тэхнічнага персаналу, ідуць работы па падрыхтоўцы як інфраструктуры, так і тэхнічнага абсталявання:
- Хутка мы атрымаем F-16. У сярэднетэрміновай перспектыве мы таксама размясцілі такія заказы на будучыню, на будучыя сілы абароны, але гэта 2027-2030 гады. Мы працуем над інфраструктурай і тэхнічным абсталяваннем. Таксама праходзіць навучанне пілотаў, рыхтуецца і тэхнічная каманда.
У аўторак кіраўнікі МЗС Украіны і Нідэрландаў абмеркавалі перадачу знішчальнікаў F-16 і падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў. Нагадаем, украісніке пілоты праходзяць баявое навучанне на амерыканскіх машынах у Румыніі.
iar/эж