Кіраўнік урада Эстоніі сказала, што калі на мінулагодняй сустрэчы дамінаваў аптымізм адносна вайны ва Украіне, то сёлета яго было менш. У размовах вядучых сусветных палітыкаў і экспертаў дамінавалі тэмы, звязаныя з вайной ва Украіне і канфліктам паміж Ізраілем і ХАМАС.
Кая Калас адзначыла, што ў мінулым годзе заходнія краіны ўскладалі вялікія надзеі на ўкраінскае контрнаступленне. Цяпер, дадала яна, не трэба ўпадаць у песімізм, а засяродзіцца на тым, як падтрымаць Кіеў.
«Многія краіны зразумелі, што трэба зрабіць яшчэ больш. Але ёсць краіны, якія гэтага не разумеюць, хоць у іх, напэўна, ёсць на складах тое, што магло б дапамагчы Украіне», – сказала кіраўнік урада.
Яна дадала, што падтрымка спынілася, таму што Еўропа шмат гадоў мала ўкладвала ў абарону. На яе думку, у Захада магло б быць больш палітычнай волі для павелічэння ваеннай дапамогі для барацьбы з Украінай. Яна падкрэсліла, што ўкраінцы не просяць шмат, таму трэба засяродзіць агульныя намаганні, каб гэта забяспечыць. Кіраўнік урада Эстоніі таксама дадала, што яе краіна працуе над ідэямі, як абʼяднаць свой сектар перадавых тэхналогій з традыцыйнай абароннай прамысловасцю, каб падрыхтавацца да дадатковай дапамогі Кіеву і ўмацаваць уласную абарону.
Падчас 60-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прадстаўнікі краін Еўрасаюза заявілі пра неабходнасць умацавання абароназдольнасці Еўропы, а ЗША запэўнілі, што Кангрэс прыме доўгачаканы пакет дапамогі Украіне.
Сярод гасцей канферэнцыі былі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс, кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг і канцлер Германіі Олаф Шольц. Польшчу прадстаўлялі, між іншым, кіраўнікі Міністэрства замежных справаў і Бюро нацыянальнай бяспекі Радаслаў Сікорскі і Яцэк Сявера.
ав