Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы «з кожным днём дэманструе размыванне салідарнасці».
Так ён назваў пратэсты і блакады польскіх фермераў. Ён заявіў, што тое, што адбываецца на заходняй мяжы Украіны, «нельга лічыць нармальным і звычайным». «Нам патрэбна справядлівасць, простая і зразумелая», — адзначыў ён у выступленні, апублікаваным у сацсетках.
Польскія фермеры апошнімі днямі пратэстуюць супраць увядзення Green Deal і патоку тавараў з Украіны. Яны сцвярджаюць, што ў гэтай сітуацыі сельскагаспадарчая вытворчасць стала стратнай.
ПР/юл