Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Расіі

12.11.2024 10:01
Як паведамляюць незалежныя сайты, выбухі выклікалі ўзгаранне паліўных бакаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Як паведамляюць незалежныя сайты, выбухі выклікалі ўзгаранне паліўных бакаў.


У заяве Мінабароны Расіі паведамляецца, што мінулай ноччу ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па цэлях у трох абласцях: Белгарадскай, Бранскай і Курскай.

Былы губернатар Вячаслаў Гладкоў напісаў у інтэрнэце, што пажар на Старааскольскім НПЗ патушаны. У адміністрацыі Бранскай вобласці заявілі, што разбурэнняў не зафіксавана, а ў Курскай вобласці не каментуюць начных атак.

Два дні раней Украіна накіравала ў бок Масквы беспілотнікі, вымусіўшы агрэсара закрыць сталічныя аэрапорты.

IAR/яс