Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША заявіў, што спадзяецца падпісання мірнага дагавора паміж Расіяй і Украінай на гэтым тыдні

21.04.2025 08:27
Нягледзячы на «велікоднае перамір’е», Расія працягвала наносіць удары па Украіне
  30- .     .
Пуцін об'яўляў 30-гадзіннае перамір'е. Але баявыя дзеянні працягваліся. Фота: УНИАН/https://www.unian.net/war

Мінуў час абвешчанага Уладзімірам Пуціным «велікоднага перамір’я». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскія войскі працягвалі ваенныя дзеянні ўчора на многіх участках фронту. Паводле дадзеных украінскага боку, ад раніцы нядзелі расійскія войскі здзейснілі 46 штурмаў і 900 абстрэлаў, найбольш — на пакроўскім напрамку.

Беспілотнікі Узброеных сіл Расіі атакавалі Кіеўскую, Адэскую, Днепрапятроўскую, Запарожскую і Чаркаскую вобласці. Па Мікалаеве быў нанесены ракетны ўдар, аб чым паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Кім.

Украінскія мірныя жыхары, якія святкавалі Вялікдзень, скептычна ўспрымалі абяцанне Крамля спыніць агонь.

- Гэта непрывычна, і наадварот — страшна. Таму што не верыш, што гэта праўда — міру ж няма. А нам патрэбны мір.

- Як сказаць… Міру няма, але мы спадзяемся, што калі-небудзь усё ж такі ён будзе.

Уладзімір Пуцін не аддаў распараджэння працягнуць «велікоднае перамір’е». Раней Украіна прапанавала Расіі спыніць атакі дронамі і ракетамі па грамадзянскай інфраструктуры хаця б на 30 дзён, з магчымасцю працягнення.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што спадзяецца на падпісанне мірнага дагавора паміж Расіяй і Украінай на гэтым тыдні. Вашынгтон вылучыў Кіеву ўмовы для заканчэння вайны ва Украіне, сярод якіх, у прыватнасці, прызнанне Крыма расійскім, адмаўленне ад уступлення ў НАТА і перадача тэрыторый вакол Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША. Пра гэта паведамілі крыніцы The Wall Street Journal.

IAR/UNIAN/нг