Беларуская Служба

Канструктар беспілотнікаў з Украіны: Пакупка мільёнаў такіх машын больш выгадная, чым авіяносца

11.07.2025 17:20
Беспілотнікі перамяшчаюць лінію фронту, ратуюць жыцці салдат і значна зніжаюць выдаткі на знішчэнне варожай тэхнікі.
 .
Ілюстративне фото.АрміяInform, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

Арміі свету хутка зразумеюць, што пакупка мільёнаў беспілотнікаў больш выгадная, чым набыццё авіяносца, заявіў Антон Магылівец, канструктар беспілотнікаў для Узброеных сіл Украіны.

«Беспілотнік з кіраваннем па валаконна-аптычным кабелі е мае перашкод і дазваляе перамяшчаць салдат далей ад лініі фронту. Там, дзе дзейнічае гэты беспілотнік, няма сутыкненняў пяхоты. Гэта значна зніжае выдаткі на нейтралізацыю праціўніка», – растлумачыў ён.

Антон Магылівец сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ на адным з палігонаў пад Кіевам, каб прадэманстраваць магчымасці беспілотніка з кіраваннем па оптавалаконнай тэхналогіі. У цяперашні час такія франтавыя беспілотнікі звычайна маюць радыус дзеяння 10-15 кіламетраў, але ўжо ёсць апараты, якія могуць лятаць на адлегласць 50 км.

– Так, у нас ёсць асобная канструкцыя, якая сапраўды ляціць на 50 кіламетраў. Ён мае падвойныя сістэмы сувязі. Ён быў распрацаваны спецыяльна для паражэння цэляў глыбока ў тыле ворага, але выкарыстанне такога беспілотніка на полі бою вельмі дорага. Вось чаму яго выкарыстоўваюць кропкава, – патлумачыў канструктар. 

Гаворачы пра звычайныя беспілотнікі з валаконна-аптычным кабелем, інжынер прадставіў разлікі, якія пацвярджаюць, што яны з'яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам на полі бою сёння.

– Калі паспрабаваць падбіць танк самаходкай, то выкарыстаеш як мінімум пяць снарадаў. Кошт аднаго снарада, скажам, 2000  еўра. З пяццю адзінкамі ў нас ужо ёсць 10 000 еўра. Аднак узброены беспілотнік, які будзе значна больш упэўнена трапляць у цэль, каштуе менш за 1000 еўра, – падкрэсліў ён.

– Беспілотнікі таксама даюць магчымасць карэктаваць палёт, што робіць іх яшчэ лепшым сродкам барацьбы з ворагам. Гэта вельмі важна ў той момант, «калі цэль рухаецца», – адзначыў ён.

Магылевец выказаў думку, што краіны засяроджваюцца на традыцыйнай зброі, таму што гэта прыносіць карысць эканоміцы. «Завышаныя ваенныя бюджэты карысныя для эканомікі, бо вырабляецца зброя, зʼяўляецца дабаўленая вартасць і краіна развіваецца. Аднак гэта часовы эфект. Дронізацыя дае рэальную магчымасць знізіць выдаткі на знішчэнне і скараціць выдаткі на баявыя сродкі, якія ўсё роўна будуць знішчаны. І такім чынам – перанакіраваць астатнія фінансавыя рэсурсы на праекты, якія забяспечваюць большы эканамічны эфект», – растлумачыў ён.

Канструктар запэўніў, што – калі гаворка ідзе пра беспілотнікі – Украіна цяпер уваходзіць у лік вядучых краін, дзе яны выкарыстоўваюцца. – Калі вайна скончыцца, калі мы пераможам, у нас будзе прадукт, які будзе адным з найлепшых у свеце. Таму што нідзе больш няма такога шырокага спектру прымянення, як тут, – падкрэсліў ён.

«Украіна – калыска тэхналогій беспілотнікаў, якія зʼяўляюцца будучыняй поля бою, —растлумачыў ён. – Вопыт, атрыманы тут і цяпер, будзе выкарыстоўвацца ва ўсім свеце. І гэтыя разлікі, якія я прадставіў, пытанне аб тым, ці купляць адзін авіяносец, ці мільёны беспілотнікаў, у рэшце рэшт дойдуць да людзей. Яны гэта разлічаць і зразумеюць, што беспілотнікі могуць быць больш эфектыўнымі».


Нядаўна міністр абароны Украіны Рустэм Умераў абвясціў, што ў 2025 годзе яго краіна адправіць на фронт вайны з Расіяй больш за 4 мільёны беспілотнікаў, што дазволіць узмацніць атакі глыбока ўнутры варожай тэрыторыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у кулуарах саміту НАТА ў Гаазе, што яго краіна хацела б вырабляць 8 мільёнаў беспілотнікаў у год, але не мае на гэта сродкаў. Ён звярнуўся да заходніх партнёраў з просьбай павялічыць інвестыцыі ў сумесную вытворчасць узбраенняў.

PAP/вх