50 краін асудзілі парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расійскімі знішчальнікамі. У сумеснай заяве, прадстаўленай перад паседжаннем Савета Бяспекі ААН, падпісанты назвалі дзеянні Расіі небяспечнай эскалацыяй.
Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна нагадаў, што гэта ўжо чацвёртае парушэнне паветранай прасторы Эстоніі Расіяй у гэтым годзе.
«Гэта частка больш шырокай схемы расійскіх правакацый супраць сваіх суседзяў у той час, калі пастаянны член Савета Бяспекі працягвае ўварванне ва Украіну», – сказаў ён.
Прадстаўнікі большасці краін, якія прысутнічалі на пасяджэнні Савета Бяспекі, раскрытыкавалі Расію.
«У лепшым выпадку гэта небяспечна і безадказна. У горшым – гэта наўмысны падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай краіны і еўрапейскай бяспекі», – падкрэсліў брытанскі пасол.
Дзеянні Расіі таксама раскрытыкаваў пасол ЗША ў ААН Майк Вальц, які запэўніў, што ЗША будуць абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА.
У сваю чаргу, прадстаўнік Расіі адхіліў усе абвінавачванні, заявіўшы, што яны вынікаюць з «прымітыўнай нянавісці» еўрапейскіх лідараў да Расіі.
IAR/аз