«Адказ будзе», – заявіла прэс-сакратар МЗС Расіі Марыя Захарава.
Масква пакуль не прадставіла доказаў у падтрымку сцвярджэнняў аб тым, што Украіна спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна, адзначае Reuters. Кіеў адхіліў расійскія заявы як беспадстаўныя і накіраваныя на падрыў мірных перамоваў.
Раней МЗС Расіі заяўляла, што Украіна спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці з дапамогай беспілотнікаў уначы. Паводле слоў міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, украінцы выкарысталі 91 беспілотнік, усе яны былі збітыя. У выніку нападу ніхто не пацярпеў, і беспілотнікі не прычынілі ніякай шкоды.
Перагаворная пазіцыя РФ будзе перагледжана, улічваючы канчатковае перараджэнне кіеўскага рэжыму, які перайшоў да палітыкі дзяржтэрору, заявіў Лаўроў.
У панядзелак раніцай Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што над краінай было збіта або знішчана 89 беспілотнікаў, у тым ліку 18 над Наўгародскай вобласцю.
Спасылаючыся на меркаваную спробу нападу на рэзідэнцыю, Крэмль пагражаў змяніць сваю пазіцыю ў бягучых перамовах аб спыненні вайны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама пракаментаваў гэтае пытанне, заявіўшы, што Пуцін паведаміў яму пра меркаваны напад з боку Украіны, што «вельмі раззлавала Трампа». Аднак ён прызнаў, што нападу, магчыма, ніколі і не было.
PAP/вх