Беларуская Служба

Эстонія рэкамендавала Украіне выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для палёту беспілотнікаў

07.04.2026 11:02
Пры нагодзе ўзмацнення ўдараў па расійскіх партах на Балтыйскім моры некаторыя ўкраінскія БПЛА ўпалі на тэрыторыі краін Балтыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Foto: Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр» / t.me/modmilby

Эстонія рэкамендавала Украіне выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для палёту беспілотнікаў, каб знізіць рызыку іх пападання ў паветраную прастору Эстоніі. Гэта тычыцца ўкраінскіх беспілотнікаў, якія ў апошнія тыдні атакавалі расійскія парты на Балтыйскім моры. Некаторыя з іх упалі на тэрыторыі краін Балтыі і Фінляндыі.

Палкоўнік Антс Ківіселг з Цэнтра разведкі Узброеных сіл Эстоніі падкрэсліў, што ўкраінскаму боку было рэкамендавана выбіраць паветраныя калідоры, якія не праходзяць побач з межамі Эстоніі. Ён дадаў, што цалкам ліквідаваць рызыку немагчыма з-за аперацый расійскай СПА, а самы надзейны спосаб прадухіліць інцыдэнты з дронамі на тэрыторыі Эстоніі — спыненне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Тым часам Масква абвінавачвае краіны Балтыі ў прадастаўленні сваёй паветранай прасторы для нападаў на расійскія парты. Эстонія адмаўляе гэтыя абвінавачванні, а Латвія ўспрыняла іх як частку дэзінфармацыйнай кампаніі.

Інфармацыйнае агенцтва BNS цытуе прэс-сакратарку МЗС Расіі Марыю Захараву, якая заявіла, што Расія выступіла з папярэджаннем аб магчымых наступствах такой дапамогі.

IAR/аз

Гарыць расійскі нафтаперапрацоўчы завод ва Уфе

02.04.2026 11:00
Украінцы ўзмацнілі напады на расійскія нафтавыя аб'екты ў апошнія тыдні.