Polskie Radio

Польская моладзь абірае працу за мяжой

Ostatnia aktualizacja: 30.11.2021 14:02
Аслабленне злотага ўзмацняе гэтую тэндэнцыю, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Ілюстрацыйны здымакFoto: Image by StartupStockPhotos from Pixabay/CC0

Перспектыва лепшага заробку і больш высокага ўзроўню жыцця на Захадзе – галоўныя аргументы на карысць эканамічнай эміграцыі, пра якую думае кожны шосты паляк.

Часцей за ўсё ад'езд разважаюць маладыя людзі 25–34 гадоў.

Нягледзячы на добрую сітуацыю на ўнутраным рынку працы, уключна з самы нізкі ўзровень беспрацоўя з моманту пачатку пандэміі (5,5% у кастрычніку), больш за 16% палякаў разважаюць эканамічную эміграцыю цягам наступнага году.

7 працэнтаў ужо маюць нават канкрэтныя планы. Гэта вынікае з даследавання агенцтва па працаўладкаванні Gi Group (раней Work Service).

Рост цікавасці да выезду на працу за мяжу быў бачны ўжо пры канцы мінулага года, калі пра наяўнасць такіх планаў казалі 17,7% рэспандэнтаў.

На той момант, беспрацоўе сягнула 6,3% ніхто не чакаў хуткага аднаўлення рынку працы. Быў таксама не такі вялікі выбар прапаноў працы, як сёння, калі кожны трэці паляк, які не думае выязджаць за мяжу, у якасці прычыны зазначае прывабную, добра платную працу ў Польшчы.

Тым не менш, для пераважнай большасці 82% палякаў, якія не думаюць пра адʼезд, найбольш важная прычына называецца прывязанасць да родных і блізкіх у Польшчы (больш за 66%).

Для большасці (амаль 80%) ахвотных зʼехаць галоўным аргументам зʼяўляюцца больш высокія заробкі на Захадзе, прывабнасць якіх дадаткова павышаецца за кошт паслаблення злотага.

Уплывае і новая сітуацыя ў польскай эканоміцы, дзе моцна вырасла інфляцыя. Таксама ўвядзенне новых бюракратычных працэдур, звязаных з праграмай «Польскі лад» знізіла прывабнасць прыватнага прадпрымальніцтва.

У Германіі, якая застаецца галоўным кірункам эканамічнай эміграцыі, няма недахопу ў стабільнай і добра платнай працы (асабліва для спецыялістаў). Кожны трэці патэнцыйны эмігрант хацеў бы там працаваць. Гэта ўдвая больш, чым у Нідэрландах, якія занялі другое месца.

 юл