Polskie Radio

Лукашысты рыхтуюць амністыю

Ostatnia aktualizacja: 21.10.2022 11:59
Яна не закране палітычных вязняў, як небяспечных для рэжыму.
Ілюстрацыйны здымакFoto: https://t.me/viasna96

Улады падрыхтавалі праект закона аб амністыі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Па яго словах, цалкам амністыя закране 8,5 тысячы чалавек.

«Згодна з папярэднімі разлікамі, пры рэалізацыі праекта закона плануецца вызваліць каля 4,5 тысячы асуджаных, у тым ліку з месц пазбаўлення волі — 1600, з іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу (хіміі) — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый -0 2,5 тысячы, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных», — заявіў ён.

Пры гэтым сярод вызваленых не будзе палітзняволеных. Генпракурор Швед растлумачыў, чаму па амністыі не выпусцяць палітвязняў

Па яго словах, такія асобы «ўяўляюць вялікую небяспеку для навакольных, бо яны замахваюцца на асновы канстытуцыйнага ладу і нармальнае жыццё грамадства», піша @nashaniva.

юл