Беларуская Служба

Польшча абагнала Грэцыю і Партугалію па даходу на душу насельніцтва

25.02.2020 17:00
У сваю чаргу Чэхія даганяе намнога больш багатую Італію: у Чэхіі даход склаў 38 тыс. 800 долараў, а ў Італіі – 40 тыс. 400 долараў.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эканамічнае выданне Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што праз 30 гадоў пасля грамадска-палітычных перамен у Польшчы краіна абагнала ўжо другую (пасля Грэцыі) заходнюю дзяржаву паводле даходу на душу насельніцтва. Гэтай краінай стала Партугалія. І так, у 2019 годзе даход на душу насельніцтва ў Польшчы склаў 33 тыс. 891 долар, у Партугаліі – 33 тыс. 665 долараў. І хоць розніца складае ўсяго 226 долараў, то гэты факт перш за ўсё мае сімвалічнае значэнне.

Газета пры гэтым зазначае, што і Польшчу, і Партугалію па даходу абагнала Венгрыя. У сваю чаргу Чэхія даганяе намнога больш багатую Італію: у Чэхіі даход склаў 38 тыс. 800 долараў, а ў Італіі – 40 тыс. 400 долараў. Газета піша пра прычыну: Італія не можа справіцца з эканамічным маразмам, у сваю чаргу Чэхія паставіла сваю эканоміку на рэйкі развіцця і стараецца раўнамерна па іх ісці, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.


вс