Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

770 мільярдаў еўра атрымае Польшча з бюджэту ЕЗ

12.12.2020 10:03
Грошы пойдуць на адбудову эканомікі пасля пандэміі, сярод прыярытэтаў навакольнае асяроддзе ды лічбавая эканоміка.
Перамовы пра бюджэт ЕЗ у БрусэліEPA/OLIVIER MATTHYS / POOL Dostawca: PAP/EPA

Ахова навакольнага асяроддзя і лічбавая эканоміка - гэта важныя новыя прыярытэты выдаткаў бюджэту Еўрапейскага Саюза на 2021-2027 гады. На гэтым тыдні ў Бруселі была дасягнутая дамоўленасць аб бюджэце супольнасці на бліжэйшыя гады. Польшча і Венгрыя адмовіліся ад налажэння вета на бюджэт, пасля таго, як атрымалі гарантыі, што механізм вяршэнства закона, які далучаецца да пакета, будзе выкарыстоўвацца "у адпаведнасці з умовамі і рэкамендацыямі, узгодненымі на саміце". Згодна з пагадненнем, Польшча атрымае 770 мільярдаў злотых на наступныя 7 гадоў.

Гэтыя грошы будуць выкарыстаныя на інвестыцыі ва ўсёй краіне. Эфекты папярэдніх бюджэтаў можна ўбачыць усюды, зазначае аналітык з даследчага бюро Еўрапейскага парламента Магдалена Сапала.

- Пачынаючы ад вялікіх інвестыцый у музеі, шпіталі, дарогі, масты, праз меншыя на роварныя сцежкі, кладкі, даходзячы да інвестыцый, якія менш заўважаныя голым вокам дзеянні, але не менш важныя, у развіццё чалавечага капіталу, трэнінгі, паляпшэнне навыкаў працаўнікоў.

Упершыню ў новы бюджэт уключаны Фонд рэканструкцыі. Гэта крэдыт, узяты ўсімі краінамі Еўрапейскай супольнасці на развіццё эканомікі пасля крызісу, выкліканага пандэміяй.

Значная частка гэтых сродкаў пойдзе на праекты, звязаныя з навакольным асяроддзем і лічбавай эканомікай, - кажа Магдалена Сапала.

- Таксама ў гэтым будуць выдаткі на новыя тэхналогіі, на узнаўляльныя крыніцы энергіі, энерга зберагальныя тэхналогіі для будынкаў, экалагічны транспарт, электрычныя запраўкі для аўтамабіляў, мадэрнізацыя дзяржаўнай адміністрацыі ў кірункі яе дыгіталізацыі.

60% бюджэту Еўрапейскага Саюза складаецца з узносаў дзяржаў чальцоў. Рэшта паходзіць з падаткаў ды гандлёвых мытаў.

З пачатку свайго членства Польшча была найбуйнейшым атрымальнікам з еўрапейскага бюджэту. Краіна атрымлівае больш датацый, чым плаціць узносы. Да гэтага часу згаданы прафіцыт склаў каля 180 мільярдаў еўра.

ПР/юл